Вы тут

Прыём дакументаў у ВНУ распачынаецца 25 лiпеня


На ўзровень вышэйшай адукацыi сёлета плануецца прыняць крыху больш за 27 тысяч абiтурыентаў на бюджэт i каля 28 тысяч — на платную форму навучання. Набор на бюджэтныя месцы павялiчыцца на медыцынскiх, тэхнiчных, асобных педагагiчных i IТ-спецыяльнасцях, а таксама на спецыяльнасцях фiзкультуры i спорту.


Мiж iншым, беларускiя ВНУ набiраюць сёлета абiтурыентаў на шэраг новых спецыяльнасцяў. Яны звязаны пераважна з тэхналогiямi, праграмаваннем i эканомiкай. У Беларускiм нацыянальным тэхнiчным унiверсiтэце на энергетычным факультэце адкрыецца спецыяльнасць «Праектаванне i эксплуатацыя атамных i электрычных станцый». На прыборабудаўнiчым факультэце на спецыяльнасцi «Бiятэхнiчныя медыцынскiя прыборы i сiстэмы» будуць адкрыты дзве новыя спецыялiзацыi — «Тэхнiчныя сродкi дыягностыкi i лячэння» i «Тэхнiчныя сродкi замены органаў i рэабiлiтацыя».

Баранавiцкi дзяржаўны ўнiверсiтэт прапануе абiтурыентам дзве новыя спецыяльнасцi: «Вытворчасць вырабаў на аснове трохмерных тэхналогiй» (iнжынерны факультэт) i «Эканомiка i арганiзацыя вытворчасцi» (факультэт эканомiкi i права).

У Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Янкi Купалы абiтурыентам прапануюцца чатыры новыя спецыяльнасцi: «Штучны iнтэлект», «Прамысловыя робаты i робататэхнiчныя комплексы ў машынабудаваннi», «Дызайн вiртуальнага асяроддзя» i «Спартыўна-педагагiчная дзейнасць».

Прыёмныя камiсii будуць прымаць дакументы з 25 да 31 лiпеня. У нядзелю, 26 лiпеня, яны таксама будуць працаваць. У гэтыя тэрмiны вызначыцца з выбарам спецыяльнасцi павiнны ўсе абiтурыенты, якiя прэтэндуюць на бюджэтныя месцы, а таксама абiтурыенты, якiя паступаюць на платную форму навучання на спецыяльнасцi, дзе прадугледжаны ўступныя iспыты.

Папярэдне падаць дакументы ў прыёмную камiсiю можна анлайн праз асабiсты кабiнет абiтурыента на сайце абранай ВНУ: для гэтага патрабуецца запоўнiць форму з неабходнымi звесткамi i прыкласцi копii шэрагу папер. Пасля апрацоўкi дакументаў абiтурыент зможа выбраць дзень i час у электроннай чарзе, каб наведаць прыёмную камiсiю асабiста. Але гэты этап пастараюцца максiмальна скарацiць, каб пазбегнуць вялiкай колькасцi людзей у адным месцы.

Ад абiтурыентаў, якiя паступаюць на платнай аснове, але не здаюць уступныя экзамены ў ВНУ, дакументы будуць прымацца:

  • з 25 лiпеня да 10 жнiўня — у Акадэмii МУС, Магiлёўскiм iнстытуце МУС, Унiверсiтэце грамадзянскай абароны МНС;
  • з 25 лiпеня да 13 жнiўня — у Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi, Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце культуры i мастацтваў;
  • з 25 лiпеня да 15 жнiўня — ва ўсiх iншых установах вышэйшай адукацыi.

Тэрмiны падачы дакументаў для выпускнiкоў профiльных класаў педагагiчнай накiраванасцi, якiя паступаюць на педагагiчныя спецыяльнасцi пасля праходжання сумоўя, — з 25 да 27 лiпеня.

Уступныя выпрабаваннi пройдуць у наступныя тэрмiны:

  • з 1 да 3 жнiўня — ва Унiверсiтэце грамадзянскай абароны МНС, Ваеннай акадэмii i на ваенных факультэтах ВНУ;
  • з 1 да 7 жнiўня — у iншых ВНУ.

У ВНУ сельскагаспадарчага профiлю на завочнай форме атрымання адукацыi — з 6 да 15 снежня.

Паколькi на падачу дакументаў на «бюджэт» даецца ўсяго сем дзён, абiтурыентам трэба загадзя выбудаваць дакладную стратэгiю дзеянняў. Адразу варта вызначыцца з профiлем (магчыма, гэта будуць дзве-тры спецыяльнасцi) i ўстановай адукацыi, куды хочацца паступiць. Падаваць дакументы лепш у першыя днi, бо калi ахвотных цягнуць да апошняга акажацца шмат, то конкурсная сiтуацыя можа рэзка змянiцца ўжо пасля закрыцця прыёмнай камiсii, i абiтурыент мае ўсе шанцы застацца за бортам. А вось сiтуацыю з падачай дакументаў i сваё месца ў абiтурыенцкiм рэйтынгу трэба манiторыць пастаянна: iнфармацыя аб ходзе падачы дакументаў абнаўляецца кожныя тры гадзiны, а ў некаторых унiверсiтэтах — у рэжыме рэальнага часу.

У многiх ВНУ конкурс праводзiцца па групе спецыяльнасцяў з адзiным наборам уступных экзаменаў, што дазваляе абiтурыентам адчуваць сябе больш спакойна.

Сярод новаўвядзенняў гэтага года варта адзначыць правядзенне ўнутраных уступных выпрабаванняў для выпускнiкоў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыi, якiя паступаюць на скарочаную форму навучання, па адзiных праграмах ва ўсiх ВНУ. Таксама сёлета выпускнiкi профiльных аграрных класаў атрымалi права паступаць на сельскагаспадарчыя спецыяльнасцi без уступных выпрабаванняў, але на ўмовах мэтавай падрыхтоўкi i пры наяўнасцi ў атэстаце адзнак па профiльных прадметах, не нiжэйшых за 7 балаў. У зацверджаным пералiку 18 спецыяльнасцяў: «Агранамiя», «Плодаагароднiцтва», «Аграхiмiя i глебазнаўства», «Ветэрынарная едыцына», «Прамысловае рыбаводства», «Тэхнiчнае забеспячэнне мелiярацыйных i водагаспадарчых работ», «Энергетычнае забеспячэнне сельскай гаспадаркi» i iншыя.

Яшчэ адзiн шанц, якiм абiтурыенты могуць скарыстацца, — гэта дадатковы набор на бюджэтныя месцы, што засталiся вакантнымi. На iх змогуць прэтэндаваць абiтурыенты, якiя не прайшлi па конкурсе пры паступленнi ў iншыя ВНУ, але маюць на руках патрэбныя сертыфiкаты або паступалi на iншыя спецыяльнасцi ў тую ж ВНУ.

Ваенная акадэмiя, Унiверсiтэт грамадзянскай абароны МНС, Iнстытут пагранiчнай службы i ваенныя факультэты павiнны праiнфармаваць абiтурыентаў аб наяўнасцi вакантных месцаў да 6 жнiўня, астатнiя дзяржаўныя ВНУ — да 12 жнiўня.

Тэрмiны залiчэння абiтурыентаў на спецыяльнасцi, па якiх не здаюцца ўступныя выпрабаваннi на бюджэтную форму:

  • да 4 жнiўня — у Ваенную акадэмiю, Iнстытут пагранiчнай службы, Унiверсiтэт грамадзянскай абароны МНС, Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў i на ваенныя факультэты;
  • да 6 жнiўня — у iншыя дзяржаўныя ВНУ (акрамя завочнай формы атрымання адукацыi ў ВНУ сельскагаспадарчага профiлю);
  • да 20 снежня — на завочную форму атрымання адукацыi ў ВНУ сельскагаспадарчага профiлю.

На спецыяльнасцi, па якiх здаюцца ўступныя выпрабаваннi:

  • з 10 да 11 жнiўня — у дзяржаўныя ўстановы вышэйшай адукацыi;
  • да 5 жнiўня — на ваенныя факультэты ВНУ;
  • да 20 снежня — на завочную форму атрымання адукацыi ў ВНУ сельскагаспадарчага профiлю.

Тэрмiны залiчэння на вакантныя бюджэтныя месцы ў Iнстытут пагранiчнай службы i Унiверсiтэт грамадзянскай абароны МНС — да 8 жнiўня, у iншыя ВНУ — да 14 жнiўня.

Абiтурыенты, якiя паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыi на платнай аснове, будуць залiчвацца да 17 жнiўня.

Надзея НIКАЛАЕВА

Фота Ганны ЗАНКАВIЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.