Вы тут

216 новых мадэляў мабільнікаў


Прадстаўлена сёлета ў Кітаі.


Аб’ём паставак мабільных тэлефонаў у Кітаі ў чэрвені знізіўся на 16,6 працэнта ў гадавым вылічэнні да 28,63 млн. адзінак. Пра гэта сведчаць дадзеныя, апублікаваныя Акадэміяй інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Так, у першым паўгоддзі 2020 года пастаўкі мабільных тэлефонаў у краіне ўпалі на 17,7 працэнта да 153 млн адзінак, паведаміла ведамства, якое з’яўляецца навукова-даследчым інстытутам пры Міністэрстве прамысловасці і інфарматызацыі КНР.

У студзені-чэрвені гэтага года на кітайскім м рынку было прадстаўлена 216 новых мадэляў мабільных тэлефонаў, з якіх 105 былі з падтрымкай 5G. У мінулым месяцы брэнды Паднябеснай працягвалі дамінаваць у галіне паставак мабільнікаў. Яны занялі 95,3 працэнта ў агульным аб’ёме паставак, дасягнуўшы паказчыка ў 27,28 млн. адзінак.

Прэв’ю: hype.tech

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».