Вы тут

20 млн. жыхароў Кітая пацярпелі ад паводак


Урон склаў каля 7 млрд. долараў.


Каля 20,27 млн. жыхароў Кітая пацярпелі ад моцных паводак, якія абваліліся ў ліпені ў 24 рэгіёнах правінцыйнага ўзроўню па ўсёй краіне. Такія звесткі прывяло міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

У выніку паводак у гэтых рэгіёнах, сярод якіх Цзянсу, Аньхой і Хубэй, загінулі ці прапалі без вестак 23 чалавекі, 1,76 млн. жыхароў былі эвакуіраваны. Стыхія пашкодзіла амаль 89 тыс. будынкаў, а прамы эканамічны ўрон дасягнуў 49,18 млрд. юаняў (каля 7 млрд долараў).

Па дадзеных міністэрства, у гэтым годзе колькасць загінулых або зніклых без вестак у выніку паводак знізілася на 53,1 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, аднак прамы эканамічны ўрон вырас на 11, 2 працэнта.

Наймацнейшыя залевы працягваліся з чэрвеня на значнай частцы тэрыторыі поўдня Кітая, узровень вады ў мясцовых рэках перавысіў крытычную адзнаку.

Прэв’ю: ukrinform.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».