Вы тут

З інтэрнэтам на борце


У горадзе Цындаа, што ў правінцыі Шаньдун, запусцілі першы ў Кітаі рэйс самалёта з прадастаўленнем доступу да высакахуткаснага спадарожнікавага інтэрнэту на борце, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Па параўнанні з лайнерамі, якія выкарыстоўваюць спадарожнікавыя сэрвісы ў Ku-дыяпазоне, гэты самалёт абсталяваны адаптаванай высакахуткасны сістэмай міжзлучэнняў на базе першага і адзінага ў Кітаі высокапрадукцыйнага спадарожніка ў Ka-дыяпазоне — «Чжунсін-16». Агульная хуткасць злучэння на вышыні 10 тысяч метраў склала больш за 100 Мбіт/с.

Падчас палёту пасажыры на борце могуць з дапамогай мабільных тэлефонаў выходзіць у інтэрнэт, карыстацца шматлікімі праграмамі. Багаты забаўляльны кантэнт і стабільнае злучэнне дазваляюць з карысцю бавіць час падчас палёту. Гэты рэйс таксама стаў першым у гісторыі грамадзянскай авіяцыі краіны, трансляцыя палёту якога вялася наўпрост з паветра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?