Вы тут

«Салдаты тэрміновай службы — гэта абаронцы нашай Радзімы»


Намеснік камандзіра батальёна забеспячэння па ідэалагічнай працы 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння Сяргей Каташ упэўнены: сучасны спецназавец не разбівае галавой цагліны, але ўмее думаць, аналізаваць, самастойна знаходзіць правільныя рашэнні. Бо вайна перайшла у інфармацыйнае поле і пачынаецца не знянацку, а ў сацсетках — і толькі потым можа перайсці да боесутыкненняў.


— Каб трапіць да нас служыць, людзі праходзяць не адно тэсціраванне. Толькі калі хлопец паказвае добры вынік, падыходзіць нам, мы яго прызываем у брыгаду.

За апошнія дзесяцігоддзі само паняцце «дзядаўшчына» выкаранена цалкам, на сто працэнтаў. Тое, што было ў 90-я, даўно ўжо забытае мінулае. Зараз зусім іншы час, зусім іншы менталітэт. Змяніўся светапогляд і ў асобаснага складу, і ў народа, людзі самі да сябе пачалі ставіцца з павагай, з годнасцю. Салдаты тэрміновай службы разумеюць, для чаго яны прыбылі ва Узброеныя Сілы, гэта абаронцы нашай Радзімы. Мы абараняем яе ад знешняга агрэсара.

Служба стала істотна адрознівацца, аснашчэнне на даволі высокім узроўні, узбраенне і тэхніка пастаянна абнаўляюцца, з’яўляюцца новыя ўзоры, шмат якіх (у тым ліку форма) праходзяць іспыты на базе нашай брыгады. Адпаведна, у далейшым прымаецца рашэнне аб прыняцці на ўзбраенне ці адпраўцы на дапрацоўку. Напрыклад, калі адзенне трывалае для брыгады спецыяльнага прызначэння, то падыдзе і для ўсіх Узброеных Сіл.

Запісала Варвара Марозава

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».