23 кастрычніка, пятніца

Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


Пра развязку чэмпiянату Беларусi па пляжным футболе i iншыя падзеi выхадных раскажам у штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды».


1. Спартсмены «Кiраўск-СДЮШАР» упершыню сталi чэмпiёнамi Беларусi па пляжным футболе. У вырашальнай серыi за залатыя медалi 13-га нацыянальнага першынства кiраўчане двойчы перайгралi сапернiкаў з «Гроднааблспорта» — 3:2 i 4:1. Такiм чынам кiраўская дружына спынiла двухгадовую гегемонiю гродзенскiх спартсменаў. У серыi за бронзавыя ўзнагароды футбалiсты «Брэста» адолелi сапернiкаў са «Шчучына» — 5:6, 8:7 (у серыi пенальцi) i 6:3.


2. У чэмпiянаце Беларусi па футболе завяршылася праграма 19-га тура. Мiнскi «Энергетык-БДУ» прымаў у Маладзечне жодзiнскае «Тарпеда-БелАЗ» i прайграў з буйным лiкам 1:4, «Рух» (Брэст) i «Славiя» (Мазыр) згулялi ўнiчыю — 3:3, «Вiцебск» перайграў «Слуцк» — 2:0, з такiм жа лiкам «Iслач» (Мiнскi раён) стала мацнейшай за «Дынама» (Брэст). «Белшына» (Бабруйск) саступiла «Нёману» з Гродна — 0:1, салiгорскi «Шахцёр» з буйным лiкам перайграў «Смалявiчы» — 4:0, а футбалiсты БАТЭ разграмiлi «Мiнск» — 6:0.


Турнiрнае становiшча: «Шахцёр» (Салiгорск) — 37 ачкоў (19 матчаў), БАТЭ (Барысаў) — 37 (19), «Нёман» (Гродна) — 34 (18), «Дынама» (Мiнск) — 30 (19), «Тарпеда-БелАЗ» — 30 (19), «Энергетык-БДУ» (Мiнск) — 29 (19), «Вiцебск» — 29 (19), «Дынама» (Брэст) — 26 (17), «Рух» (Брэст) — 26 (19), «Iслач» (Мiнскi раён) — 26 (19), «Славiя» (Мазыр) — 23 (18), «Слуцк» — 21 (18), «Гарадзея» — 19 (19), «Мiнск» — 18 (17), «Смалявiчы» — 14 (18), «Белшына» (Бабруйск) — 10 (19).

Спiс найлепшых бамбардзiраў па-ранейшаму ўзначальвае ўзбекскi форвард «Шахцёра» Джасурбек Яхшыбоеў, якi забiў дзесяць мячоў.


3. У нядзелю адбылiся групавыя гонкi ў рамках чэмпiянату Беларусi па веласпорце на шашы. Яўген Собаль выйграў мужчынскую гонку на 174 км, а сярод жанчын у гэтым вiдзе праграмы найлепшай стала Таццяна Шаракова. Групавыя гонкi завяршылi праграму чэмпiянату краiны.


4. Жаночая маладзёжная зборная Беларусi па валейболе пачала падрыхтоўку да чэмпiянату Еўропы ў сваёй узроставай групе. Галоўны трэнер дружыны Вольга Пальчэўская выклiкала на зборы, якiя стартуюць у сталiчнай «Чыжоўка-Арэне», 16 гульцоў. Фiнальны раўнд маладзёжнага чэмпiянату Еўропы (U-19) сярод жаночых камандаў пройдзе з 22 да 30 жнiўня ў Харватыi i Боснii i Герцагавiне. Беларускi на папярэдняй стадыi турнiру згуляюць з аднагодкамi з Боснii i Герцагавiны, Iталii, Сербii, Славакii i Польшчы. Усяго ў кантынентальным першынстве будуць браць удзел дружыны з 12 краiн.


5. У цяперашнiм сезоне «Джыра д'Iталiя» стартуе 3 кастрычнiка на Сiцылii. Такая iнфармацыя змяшчаецца на афiцыйным сайце аднаго з трох этапаў гранд-тура. На дарогах вострава пройдуць чатыры гонкi, перш чым спартсмены пераедуць на кантынент. Працягнуцца спаборнiцтвы да 25 кастрычнiка.

Нагадаем, першапачаткова планавалася правесцi велагонкі «Джыра д'Італія» з 9 да 31 сакавiка. Акрамя таго, арганiзатары хацелi зладзiць частку гонак у Венгрыi. Аднак праз пандэмiю каранавiруса шматдзёнка была адкладзеная да восенi. Адмовiлiся i ад iдэi 16-ы раз у гiсторыi спаборнiцтваў пачаць iх за межамi Iталii.

«Джыра д'Iталiя» — адна з трох найбуйнейшых шматдзённых велагонак поруч з «Тур дэ Франс» i iспанскай «Вуэльтай».

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Гегемонiя «пляжнiкаў» спынена

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.

Культура

Януш Вішнеўскі не адчувае сябе пісьменнікам і шукае сюжэты на BlaBlaCar

Януш Вішнеўскі не адчувае сябе пісьменнікам і шукае сюжэты на BlaBlaCar

Януш Вішнеўскі не адчувае сябе пісьменнікам і шукае сюжэты на BlaBlaCar.

Грамадства

Транспарт вялiкага горада. Пра новыя маршруты, электробусы i трэцюю лiнiю метро

Транспарт вялiкага горада. Пра новыя маршруты, электробусы i трэцюю лiнiю метро

 У Мiнску цяпер працуе 199 маршрутаў аўтобусаў, восем — электробусаў, 89 — тралейбусаў, восем — трамваяў.