Вы тут

Прырода i чалавек: у пошуках балансу


Гiсторыя аховы прыроды ў Беларусi налiчвае не адно стагоддзе. Пытаннi зберажэння прыроды i рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў прапiсвалiся яшчэ ў Статутах ВКЛ. Але канчаткова прыродаахоўная сiстэма сфармiравалася ў ХХ стагоддзi. 29 жнiўня 2020 года споўнiцца 60 гадоў з прыняцця пастановы Савета Мiнiстраў БССР № 480, паводле якой быў утвораны Дзяржаўны камiтэт Савета Мiнiстраў БССР па ахове прыроды. У 1990 годзе ён быў перайменаваны ў Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па экалогii, а ў 1994-м пераўтвораны ў Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь.

З гэтага часу ў краiне пачало фармiравацца i ўдасканальвацца прыродаахоўнае заканадаўства, якое адпавядае еўрапейскiм нормам.

Сёння вырашэнне многiх экалагiчных праблем не сыходзiць з парадку дня. Забруджванне навакольнага асяроддзя, абыходжанне з адходамi, захаванне бiялагiчнай разнастайнасцi, павышэнне экалагiчнай культуры — як сумеснымi намаганнямi дзяржавы i грамадства ўдаецца захоўваць баланс iнтарэсаў прыроды i чалавека, чытайце ў сённяшнiм выпуску.


Хронiка аховы прыроды ў незалежнай Беларусi

1997 год

— Прыняты Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб нетрах.

1998 год

— Прыняты Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб ахове атмасфернага паветра».

— Прыняты Водны кодэкс Рэспублiкi Беларусь.

2003—2004 гады

— Пачалося фармiраванне сiстэмы збору адходаў.

2008 год

— Уступiў у сiлу Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб абыходжаннi з адходамi», якi пашырыў адказнасць вытворцаў.

2010 год

— Уступiў у сiлу новы Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагiчнай экспертызе».

— Зацверджана Палажэнне аб парадку правядзення грамадскай экалагiчнай экспертызы.

2011 год

— Зацверджана Водная стратэгiя Рэспублiкi Беларусь на перыяд да 2020 года.

— Прыняты Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Аб комплексных прыродаахоўных дазволах».

2013 год

— У Беларусi прынята Дзяржаўная праграма мер па змякчэннi наступстваў змены клiмату на 2013—2020 гады.

2015 год

— Уступiў у сiлу новы Водны кодэкс Рэспублiкi Беларусь.

— Зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па прадухiленнi дэградацыi зямель (у тым лiку глеб) на 2016—2020 гады.

2016 год

— Прыняты новы Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагiчнай экспертызе, стратэгiчнай экалагiчнай ацэнцы i ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе».

2017 год

— Уведзены ў дзеянне экалагiчныя нормы i правiлы «Ахова навакольнага асяроддзя i прыродакарыстанне. Патрабаваннi экалагiчнай бяспекi».

2018 год

— Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Аб экалагiчнай сетцы» зацверджана схема нацыянальнай экалагiчнай сеткi.

— Прыняты новы Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб асаблiва ахоўных прыродных тэрыторыях».

2019 год

— Прыняты Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб ахове i выкарыстаннi тарфянiкаў».

2020 год

— Зацверджаны План мерапрыемстваў па паэтапным знiжэннi выкарыстання палiмернай упакоўкi з яе замяшчэннем на экалагiчна бяспечную.

Прэв’ю: vitamarg.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.