Вы тут

За 23 гады плошча асаблiва ахоўных прыродных тэрыторый павялiчылася на паўмiльёна гектараў


Сёлета сваё 95-годдзе адзначыла першая асаблiва ахоўная прыродная тэрыторыя Беларусi — Бярэзiнскi бiясферны запаведнiк. А з пачатку гэтага года iснуючая ў нас сiстэма ААПТ уключае 1297 аб'ектаў, у тым лiку адзiн запаведнiк, чатыры нацыянальныя паркi, 99 заказнiкаў рэспублiканскага i 282 — мясцовага значэння, 326 помнiкаў прыроды рэспублiканскага i 585 — мясцовага значэння.


Менавiта такiя ўнiкальныя аб'екты, а iх агульная плошча складае больш за 1,8 мiльёна гектараў, цi 9 % тэрыторыi краiны, — найважнейшы iнструмент захавання бiялагiчнай i ландшафтнай разнастайнасцi. Для параўнання: па стане на 1 студзеня 1997 года агульная плошча ААПТ у Беларусi складала 1,3 мiльёна гектараў або 6,4 % ад усёй тэрыторыi. Мiж тым, як растлумачыла кансультант упраўлення бiялагiчнай i ландшафтнай разнастайнасцi Мiнпрыроды Ала ГРЫНЧЫК, размеркаванне ААПТ па абласцях нераўнамернае, што звязана са ступенню захаванасцi натуральных экалагiчных сiстэм i каштоўных супольнасцяў: у Брэсцкай вобласцi — 14,9 % ад яе тэрыторыi, у Вiцебскай — 9,8 %, у Гомельскай — 7,4 %, у Гродзенскай — 10,1 %, у Магiлёўскай — 4,6 %, у Мiнскай — 7,5 %, у Мiнску — 1,7 %.

У краiне створана нацыянальная сетка ААПТ. Яе аснову складаюць найбольш каштоўныя прыродныя комплексы i аб'екты. Па словах спецыялiста, за апошнiя 20 гадоў удалося паменшыць негатыўнае ўздзеянне гаспадарчай дзейнасцi на цэласнасць экасiстэм, а таксама палепшыць экалагiчную сiтуацыю ў краiне.

Гэта магчыма дзякуючы, у першую чаргу, штодзённай плённай рабоце Мiнпрыроды. Для кожнай ААПТ устанаўлiваецца пэўны рэжым аховы i выкарыстання, якi ўключае поўнае або частковае абмежаванне гаспадарчай дзейнасцi, а ў шэрагу выпадкаў — правядзенне аднаўленчых мерапрыемстваў.

Вельмi важна, што беларускiя ААПТ прызнаныя на мiжнародным узроўнi. Напрыклад, Белавежская пушча i Бярэзiнскi бiясферны запаведнiк узнагароджаны Еўрапейскiм дыпломам асаблiва ахоўных прыродных тэрыторый Савета Еўропы. А частка нацыянальнага парку «Белавежская пушча» з'яўляецца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Тры ААПТ — Бярэзiнскi бiясферны запаведнiк, Белавежская пушча i Прыбужскае Палессе — уключаны ў Сусветную сетку бiясферных рэзерватаў, створаную ў рамках праграмы ЮНЕСКА «Чалавек i бiясфера».

У краiне праводзiцца манiторынг жывёльнага i раслiннага свету, што дазваляе выяўляць вiды, якiя маюць патрэбу ў асаблiвай ахове. Гэта дае падставу ўключыць iх у Чырвоную кнiгу Беларусi. Цяпер у ёй 202 вiды дзiкiх жывёл (1,3 % ад iх агульнай колькасцi ў краiне) i 303 вiды дзiкарослых раслiн (2 % ад iх агульнай колькасцi). «У параўнаннi з трэцiм выданнем Чырвонай кнiгi, у чацвёртым агульная колькасць вiдаў дзiкарослых раслiн павялiчылася на 29, а дзiкiх жывёл — на 13. Сярод новых «герояў» — рыба гальян азёрны, птушка гуменная стрынатка, млекакормячыя вусатая начнiца, шэры вушан, гарнастай, 31 вiд насякомых i 18 вiдаў раслiн, — расказала кансультант аддзела бiялагiчнай разнастайнасцi Мiнпрыроды Таццяна ЖАЛЯЗНОВА. — Разам з тым у вынiку паслядоўнай, планамернай работы па захаваннi бiялагiчнай разнастайнасцi з Чырвонай кнiгi выключана 20 вiдаў дзiкiх жывёл i 8 вiдаў дзiкарослых раслiн i грыбоў. Гэта значыць, што iх папуляцыi ўжо нiчога не пагражае».

Маргарыта ДРАЗДОВА

Фота Анатоля Клешчука

Загаловак у газеце: У гармонii з наваколлем

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.