Вы тут

26 лiпеня ў Беларусi адзначылi дзень ваенна-марскога флоту


Ён традыцыйна прыпадае на апошнюю нядзелю лiпеня. Хоць у нашай краiне выхаду да мора няма, але маракi ў нас жывуць — тыя, якiя звязалi свой лёс з флотам СССР, а пасля iншых постсавецкiх рэспублiк i пасля заканчэння службы вярнулiся ў Беларусь.


Асноўныя пляцоўкi святкавання разгарнулiся ў Мiнску, Гомелi i Светлагорску.

У сталiцы каля стэлы «Мiнск — горад-герой» сабралiся афiцэры, мiчманы, старшыны, матросы ў запасе i адстаўцы, а таксама члены iх сем'яў. У сталiцы маракi ўсклалi кветкi да помнiка загiнулым воiнам, правялi ўрачысты мiтынг i ўшанавалi хвiлiнай маўчання памяць загiнулых i памерлых вайскоўцаў.

А ў Светлагорску быў адкрыты памятны знак «Братэрства чатырох флатоў». Ён усталяваны на набярэжнай Бярэзiны па iнiцыятыве ветэранскай арганiзацыi былых ваеннаслужачых ваенна-марскога флоту пры падтрымцы раённых улад, прадпрыемстваў i арганiзацый горада. На пастаменце ў цэнтры кампазiцыi размешчаны два якары, памiж iмi — знак таварыства Ваенна-марскога флоту. Паабапал усталяваны шыльды з указаннем флатоў, якiя iснавалi ў Савецкiм Саюзе, — Балтыйскага, Чарнаморскага, Цiхаакiянскага, Паўночнага.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Фота БелТА

Загаловак у газеце: Маракi адзначылi свята

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.