Вы тут

«Беларусь 3» ўшануе памяць мэтраў айчыннага музычнага мастацтва


Тэлеканал «Беларусь 3» ўшануе памяць мэтраў айчыннага музычнага мастацтва, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.


«6 жніўня 1938 года нарадзіўся кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Ігар Лучанок, аўтар шматлікіх лірычных твораў, якія сталі класікай айчыннай эстрады, а 7 жніўня споўніцца 110 гадоў з дня нараджэння музыказнаўца-фалькларыста, народнага артыста БССР Генадзя Цітовіча. З нагоды памятных дат «Беларусь 3» пакажа дакументальныя фільмы пра жыццёвы шлях двух майстроў музыкі і тэматычныя канцэртныя праграмы», - распавялі ў прэс-службе.

У чацвер, 6 жніўня, у 12.55 асаблівай часткай эфіру сацыякультурнага тэлеканала стане паказ дакументальнага фільма «Я песень не лічу... Ігар Лучанок», знятага Белтэлерадыёкампаніяй у 2018 годзе да юбілею кампазітара. Адразу пасля біяграфічнай стужкі ў 13.30 гледачоў чакае канцэртная праграма з твораў Ігара Лучанка «Мелодыя лёсу», упершыню прадстаўленая Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга на Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна 2018».

Пятніцкі эфір 7 жніўня раскажа пра творчы шлях Генадзя Цітовіча ў аўтарскай праграме Уладзіміра Арлова «Люблю і памятаю», якая выйдзе ў 12.50, а ў працяг аповяду — у 13.35 — прагучыць канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І.Цітовіча пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Дрынеўскага.

Превью: pinterest.de

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.