Вы тут

Міжнародны пленэр «Заслаўскі Спас» пройдзе 18-19 жніўня


III Міжнародны мастацкі пленэр «Заслаўскі Спас», які адбудзецца 18-19 жніўня, будзе дабрачынным і стане часткай храмавага свята Праабражэння Гасподняга, паведамілі БЕЛТА арганізатары.


Штогод свята збірае прафесіяналаў і аматараў розных узростаў з гарадоў і мястэчак Беларусі, а таксама з Расіі, Польшчы, Украіны, Партугаліі, ЗША. Свае работы яны прысвячаюць Заслаўскаму храму і святу Яблычны Спас. Для маладых талентаў гэта выдатная магчымасць пераняць вопыт майстроў пэндзля і проста правесці час з карысцю і ў добразычлівай атмасферы зносін. «У гэтым годзе мы чакаем удзельнікаў трэцяга пленэра і спадзяемся, што дух дабра і атмасфера Спаса-Праабражэнскага сабора ў Заслаўі натхняць мастакоў на стварэнне іх лепшых тварэнняў», — адзначылі арганізатары.

З-за складанай эпідсітуацыі у гэтым годзе ўсе жадаючыя могуць удзельнічаць у пленэры дыстанцыйна. Прычым як індывідуальна, так і ў складзе груп. Для гэтага трэба даслаць свае матэрыялы на электронны адрас zaslauski-spas@mail.ru да 10 жніўня, а па пошце мастацкую працу можна накіроўваць да 15 жніўня (Мінская вобласць, г. Заслаўе, вул. Цітова, 5-2, 223034).

Аўтары вызначаюць работы, якія могуць быць выстаўлены на продаж, і стартавы кошт на іх. Купіць упадабаную працу можна будзе толькі ў дні пленэру 18-19 жніўня, а сабраныя сродкі пойдуць на лячэнне дзяцей з анкалогіяй.

Усе ўдзельнікі будуць адзначаны памятнымі прызамі і дыпломамі. Па выніках пленэра плануецца выдаць каталог работ, а з 20 жніўня па 20 верасня ў гісторыка-культурным запаведніку «Заслаўе» пройдзе выстава прафесійных мастакоў. Дзіцячыя работы будуць экспанавацца ў Спаса-Праабражэнскім саборы Заслаўя.

Таксама 18-19 жніўня пройдуць святочныя набажэнствы, адбудзецца лекцыя-экскурсія «Кафедральнага сабора Праабражэння Гасподняга Ў Заслаўi» для тых, хто зарэгіструецца загадзя.

Арганізатары свята — прыход кафедральнага сабора Праабражэння Гасподняга ў Заслаўі, Праваслаўны культурны цэнтр свяшчэннамучаніка Парфірыя Заслаўскага.

Превью: zaslavl-sobor.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».