Вы тут

У сталіцы прэзентавалі выдавецкія праекты для краязнаўцаў, экскурсаводаў і турыстаў


У сталіцы прэзентавалі выдавецкія праекты для краязнаўцаў, экскурсаводаў і турыстаў. Вядучы спецыяліст выдавецтва «Беларусь» Анжэла САДОЎСКАЯ расказала, што такія выданні, як правіла, выходзяць на трох мовах: рускай, беларускай і англійскай. Гэта дазваляе зрабіць іх даступнымі ў тым ліку для замежнага турыста.


— Адным з апошніх выйшаў альбом вядомага фотамастака, супрацоўніка «Звязды», Анатоля Клешчука «Пад небам Беларусі». Гэта ўжо чацвёртае выданне з абсалютна новымі фотаздымкамі, якія адлюстроўваюць прыгажосць прыроды, жывёльнага і расліннага свету Беларусі ў розныя часы года. Таксама нядаўна быў прэзентаваны фотаальбом «Мір. Замак», які змяшчае вялікі ілюстрацыйны і тэкставы матэрыял і можа стаць выдатным падарункам для гасцей краіны. Новая кніга Анатоля Федарука «Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны» — сапраўдны бестселер. Мы штодня атрымліваем да 10-15 званкоў з пытаннем, дзе можна набыць выданне. Гэта працяг першай часткі, якая выйшла ў 2014 годзе. У аснове кніг — вялікая пошукавая работа. Матэрыял будзе вельмі карысны для гідаў пры распрацоўцы маршрутаў па пэўным рэгіёне. Да таго ж больш за дзесяць кніг апублікавана ў серыі «Падарожжа па родным краі», прымеркаванай да Года малой радзімы. Сярод іх выданні Алеся Карлюкевіча «Ігуменскі павет», Юрыя Кур'яновіча «Тураў старажытны і сучасны» і іншыя. Гэта серыя кніг будзе прадоўжана.

Анжэла Садоўская таксама звярнула ўвагу на даведнік Мікалая і Яўгена Чырскіх «Мінск: даведнік турыста», двухтомнік Віктара Корбута і Дзмітрыя Ласько «Мінск. Спадчына Сталіцы Беларусі 1918-2018» і «Мінск. Спадчына старога горада», які дапаможа бліжэй пазнаёміцца з беларускай сталіцай, а таксама на даведнік «Беларусь запрашае», перакладзены на англійскую, французскую і кітайскую мовы, дзякуючы якому можна даведацца пра славутасці і архітэктуру ўсіх абласцей краіны, а таксама пра беларускую кухню.

Дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Вольга ВАНІНА расказала пра выданне Мікалая Півавара «Сядзібы Віцебшчыны». «Яно не толькі змяшчае карту-схему размяшчэння сядзіб у рэгіёне, але і апавядае пра іх стан. Аўтар працаваў над ім каля дзесяці гадоў, там пададзены цалкам эксклюзіўны матэрыял. Кніга добра ілюстраваная, але мы не ставілі мэтай зрабіць яе прэзентацыйнай. Яна больш для экскурсаводаў, для тых, хто працуе з дзецьмі, у аддзелах культуры, хто жыве ў гэтым раёне і цікавіцца яго славутасцямі».

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: Крок да гісторыі. Падарожжа для зацікаўленых

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава. 

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.