Вы тут

Пад Мінскам затрыманы 32 баевікі замежнай прыватнай ваеннай кампаніі


Сёння ўначы супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі пад Мінскам затрымалі 32 баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі, паведамляе БелТА.


Акрамя таго, яшчэ адзін чалавек быў знойдзены і затрыманы на поўдні краіны.

Як распавялі ў праваахоўных органах, была атрымана інфармацыя аб прыбыцці на нашу тэрыторыю больш за 200 баевікоў для дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі. Пры сабе расіяне мелі кожны па невялікай ручной паклажы, і на ўсіх — тры вялікія цяжкія валізкі, загрузку якіх у транспартны сродак ажыццяўлялі некалькі мужчын.

Па прыбыцці ў сталіцу ў ноч з 24 на 25 ліпеня група засялілася ў адну з гасцініц Мінска і павінна была выселіцца 25 ліпеня, аднак пакінула гатэль 27 ліпеня і пераехала ў адзін з санаторыяў Мінскага раёна.

Па дадзеных адміністрацыі санаторыя, прыезджыя звярнулі на сябе ўвагу нехарактэрнымі для расійскіх турыстаў паводзінамі і аднастайным адзеннем у стылі мілітары. Спіртнога не ўжывалі, забаўляльных устаноў не наведвалі, трымаліся адасоблена, імкнучыся не прыцягваць да сябе ўвагі. Яны невялікімі групамі ўважліва вывучылі тэрыторыю і асяроддзе санаторыя. Сёння ноччу 32 чалавекі сіламі групы «А» КДБ пры падтрымцы АМАП ГУУС Мінгарвыканкама былі затрыманы. Акрамя таго, яшчэ адзін чалавек быў знойдзены і затрыманы на поўдні краіны. У дачыненні да згаданых асобаў Следчым камітэтам праводзіцца праверка.

У распараджэнне БЕЛТА патрапіў спіс затрыманых грамадзян Расійскай Федэрацыі:

1. Мілаеў Арем Віктаравіч, 1981 г.н.;
2. Бахтыгараеў Тахір Мінігаянавіч, 1980 г.н.;
3. Алтухоў Аляксандр Віктаравіч, 1980 г.н.;
4. Лі Уладзімір Аляксандравіч, 1989 г.н.;
5. Кажэўнікаў Андрэй Юр'евіч, 1980 г.н.;
6. Сапронаў Аляксей Уладзіміравіч, 1978 г.н.;
7. Шчарбакоў Сяргей Уладзіміравіч, 1981 г.н.;
8. Волгін Аляксей Уладзіміравіч, 1975 г.н.;
9. Дрыга Алег Ігаравіч, 1986 г.н.;
10. Паўленка Сяргей Рыгоравіч, 1976 г.н .;
11. Рудэнка Аляксандр Святаслававіч, 1984 г.н.;
12. Харытонаў Дзяніс Юр'евіч, 1980 г.н.;
13. Сідараў Сяргей Аляксандравіч, 1972 г.н.;
14. Кошман Максім Яраслававіч, 1981 г.н.,
15. Бубнаў Сяргей Генадзевіч, 1971 г.н.;
16. Ніжнік Павел Аляксандравіч, 1987 г.н.;
17. Селіх Уладзімір Іванавіч, 1986 г.н.;
18. Фяцісаў Генадзь Яўгенавіч, 1986 г.н.;
19. Фамін Міхаіл Мікалаевіч, 1973 г.н.,
20. Екімаў Уладзімір Сяргеевіч, 1973 г.н.;
21. Карымаў Рынат, 1984 г.н.;
22. Шубін Аляксандр, 1996 г.н.;
23. Шаламенцаў Ігар, 1975 г.н.;
24. Маслаў Сяргей Аляксеевіч, 1988 г.н.;
25. Зайдулен Рустэм, 1974 г.н.;
26. Такарэнка Андрэй Віктаравіч, 1965 г.н.;
27. Сердзюкоў Андрэй Віктаравіч, 1975 г.н.;
28. Сяргееў Фёдар Міхайлавіч, 1987 г.н.;
29. Танов Рафік Кабулавіч, 1975 г.н.;
30. Зябліцаў Яўген Сяргеевіч, 1992 г.н.;
31. Самарын Павел Львовіч, 1981 г.н.;
32. Бакуновіч Андрэй Пятровіч, 1977 г.н .;
33. Шацкі Арцём, 1982 г.н.

Прэв’ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пакаленне Z рэальнага лесу баіцца?

Пакаленне Z рэальнага лесу баіцца?

Кожны грыб у рукі бяруць, ды не ўсякі ў кузаў кладуць.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

ЦЯЛЕЦ. Усё ідзе паспяхова, калі не лічыць адной зусім нязначнай, але вельмі непрыемнай штукі, і імя ёй — лянота. Калі пераадолееце яе, то ўсё ў вашым прафесійным жыцці будзе выдатна.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Аляксандр Лукашэнка: У нас адна дзяржава, адзін закон і агульная гістарычная памяць на ўсіх

Спецыяльна дзеля свята кіраўнік дзяржавы раней вярнуўся з Душанбэ, дзе прымаў удзел у саміце АДКБ — ШАС. 

Культура

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Музейшчыкі паказалі, як на галоўную вежу Старога замка ў Гродне нанеслі зграфіта

Гісторыка-археалагічны музей у Гродне апублікаваў на сваім YouTube-канале відэа, як стваралі зграфіт