Вы тут

«Працаваць з людзьмі і дапамагаць у вырашэнні надзённых праблем — курс дэпутата базавага ўзроўню»


Вікторыя Ладуцька, старшыня Гомельскага раённага Савета дэпутатаў:


— Перакананая, што сёння менавіта на першасным тэрытарыяльным узроўні вызначаюцца і вырашаюцца найбольш вострыя праблемы. І паўнамоцтваў ў дэпутацкага корпуса мясцовых Саветаў дастаткова. Яны, працуючы ў цесным кантакце з органамі выканаўчай улады, аказваюць уплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё сельсаветаў, сваіх раёнаў у цэлым, а галоўнае — вырашаюць канкрэтныя праблемы грамадзян. 

Дэпутацкі корпус Гомельскага раёна — гэта 34 чалавекі, склад сельскіх Саветаў — 252 дэпутата. Гэта людзі, якія знаходзяцца ў гушчары праблем і пытанняў мясцовых жыхароў.

Хачу звярнуць увагу на шэраг паказчыкаў сацыльна-эканамічнага развіцця нашага раёна. Па выніках 2019-га і бягучага года ўведзена амаль 42 тысячы квадратных метраў жылля. За гэты перяд новыя кватэры атрымалі 149 шматдзетных сем’яў. 

Зараз у рабочым пасёлку Бальшавік вядзецца будаўніцтва першага ў Рэспубліцы жылога дома з электракацельняй. Ён змяшчае 60 кватэр. У 2016-2019 гадах на тэрыторыі раёна ўзведзена 1279 дамоў індывідуальнай жыллёвай забудовы. 

Адна з галоўных задач развіцця населенных пунктаў — забяспечыць 100% якасць пінтой вады. Летась у Гомельскім раёне пабудавана 5 станцый абезжалезвання. Аб’екты з’явіліся ў населеных пунктах Аздзеліна, Цярэнічы, Целяшы, Доўгалессе, Зябраўка. За пяць месяцаў бягучага года ўжо пабудавана чатыры станцыі. Яны адкрыты ў Раманавічах, Клімаўцы, Маркавічах і Грабаўцы. Зараз ідзе распрацоўка праектнай дакументацыі яшчэ па чатырох падобных абъектах для населенных пунктаў Церуха, Макаўе, Міхалькі, Лапаціна і Царкоўе. 

З пачатку бягучага года ў Гомельскім раёне пасля капрамонту ўведзена ў эксплуатацыю амаль 6 тысяч квадратных метраў жылля. Цяпер работы вядуцца яшчэ ў шасці жылых дамах. Да канца года капітальна адрамантуюць амаль 13 тысяч «квадратаў» жылля. 

Сёлета з раённага бюджэту на капітальны і бягучы рамонт устаноў адукацыі выдзелена больш як 477 тысяч рублёў. Выдаткаваны сродкі для набыцця абсталявання відэаназірання ва ўстановах адукацыі. 20 тысяч рублёў накіравана на набыццё інтарактыўных сэнсарных сістэм для школ Гомельскага раёна.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.