Вы тут

У аграгарадку Кiраўская з'явiлася пляцоўка для гульнi бочэ


У Вiцебскiм раёне, у аграгарадку Кiраўская, дзе жыве больш за тысячу чалавек, дзякуючы мясцоваму пенсiянеру з'явiлася пляцоўка для гульнi бочэ. Дарэчы, гэта ў тым лiку паралiмпiйскi вiд спорту, i людзi з абмежаванымi магчымасцямi з населенага пункта не выключаюць, што змогуць выступiць годна i на такiм узроўнi. Ды i ў здаровых вяскоўцаў, жыхароў наваколля цяпер з'явiлася цiкавае i вельмi карыснае хобi — лiтаральна чаргу займаюць, каб пагуляць.


«Бочэ ў перакладзе з iтальянскай мовы азначае «шары». У розных краiнах назвы гульнi адрознiваюцца. Напрыклад, венесуэльскi варыянт — bolas criollas. У яе гуляюць на розных матэрыках: ад Аўстралii да Паўночнай Амерыкi. Правiлы няцяжкiя, але таксама могуць адрознiвацца. Трапiў шарам у маленькi «галоўны» шарык — «бочэ» — або пусцiў яго на самай меншай адлегласцi — атрымаў ачко... I гэтак да адзiнаццацi.

Загадчыца аддзялення сацыяльнай рэабiлiтацыi для грамадзян пажылога ўзросту i iнвалiдаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Вiцебскага раёна Алена Варашэнь канстатуе, што бочэ — гульня для ўсiх: i з праблемамi зроку, i з цяжкiмi захворваннямi, якiя выклiкаюць праблемы з рухамi. Сацыяльны работнiк падкрэслiвае, што iнiцыятыва пайшла менавiта ад вяскоўцаў: 62-гадовы Уладзiмiр Аляксандравiч Маёраў агучыў адпаведную iдэю i знайшоў паразуменне. Ён расказаў, што сам упершыню ўбачыў гульню, калi адпачываў за мяжой, i яна яму вельмi спадабалася.

Мужчына жартуе, што пандэмiя натхнiла купiць набор для бочэ, каб пакуль нiкуды не ездзiць з-за закрытасцi гранiц.

Скрабок, каб раўняць пясок на пляцоўцы памерамi 15 на 4,5 метра, зрабiлi ў вёсцы. Дарэчы, стварэнне «поля» стала сапраўднай «народнай будоўляй». Вяскоўцы самастойна выдалiлi грунт, не забылiся i пра пластыкавую акантоўку па перыметры, каб раслiны не прабiвалiся. Потым заказалi каля пяцi тон шчэбеню для фундамента пляцоўкi. Наверсе — рачны пясок.

Вяскоўцы ўжо задумалi правядзенне турнiраў для людзей з абмежаванымi магчымасцямi.

А ў дзень падрыхтоўкi рэпартажу гулялi наведвальнiкi аддзялення. Я таксама не ўтрымаўся. Шары нялёгкiя — цяжка было кiдаць, бо шар трэба браць верхнiм хватам. Цi могуць навучыцца гуляць усе ахвотныя? Магчыма, i ў хуткiм часе. Сацыяльная ўстанова можа аказваць зацiкаўленым платныя паслугi.

Паводле слоў кiраўнiка Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Вiцебскага раёна Кацярыны Лазоўскай, вопыт Кiраўскай — працяг таго, што робiцца для людзей з абмежаванымi магчымасцямi. Там можна будзе арганiзоўваць нават абласныя спаборнiцтвы па бочэ. Добра, што кiраўнiцтва раёна аказвае ўсебаковую нават у дробязях.

Аляксандр ПУКШАНСКI, фота аўтара

Загаловак у газеце: I верхнiм хватам...

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.