Вы тут

Лагойск стаў першым у Беларусi горадам без абортаў


У 2018-2019 гадах у Лагойскiм раёне нарадзiлася больш за 550 дзяцей. Для рэгiёна, дзе жыве каля 36 тысяч насельнiцтва, трацiна з якiх пенсiянеры, гэта добры паказчык. Ужо пяць гадоў па iнiцыятыве акушэра-гiнеколага цэнтральнай раённай бальнiцы Iрыны Казлоўскай тут дзейнiчае праграма «Лагойск — горад без абортаў». Карэспандэнт «Звязды» накiравалася ў ЦРБ, каб на свае вочы ўбачыць, як пастаўлена работа ў горадзе, дзе ўрачы першыя ў краiне адмовiлiся ад штучнага перарывання цяжарнасцi.


— У 2014 годзе нашы акушэры-гiнеколагi асэнсавана адмовiлiся ад штучнага перарывання цяжарнасцi па жаданнi жанчын. Гэтаму паспрыялi змены ў закон аб ахове здароўя, у прыватнасцi, яго 27-ы артыкул, якi дазваляе ўрачам не рабiць аборт, калi адсутнiчаюць медыцынскiя або сацыяльныя паказаннi. Калi яны прысутнiчаюць, гэтыя манiпуляцыi праводзяцца. Але такiх выпадкаў няшмат — у сярэднiм ад аднаго да трох у год, — кажа намеснiк галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальнiцы Васiль Казлоўскi. — Калi ж пацыентка, у якой нармальна працякае цяжарнасць, стаiць на сваiм, то ў першую чаргу з ёй размаўляюць урачы агульнай практыкi, гiнеколагi, стараюцца разабрацца ў прычынах яе рашэння пазбавiцца ад плода. Часта гэта бывае iмпульсiўны крок. Затым пацыентку накiроўваюць па кансультацыю да псiхолага, мэта якога не ў тым, каб адгаварыць ад аборту, а ў тым, каб жанчына сама прыняла асэнсаванае i адказнае рашэнне. I калi яна зразумее абсурднасць сiтуацыi, то можа i адмовiцца ад сваiх намераў. Як сведчыць статыстыка, так робiць трацiна будучых мацi.

— З другога боку, што, калi пацыентка настойвае на першапачатковым рашэннi? Што робiце ў гэтым выпадку? — пацiкавiлася ў Васiля Аляксандравiча.

— Пасля абследавання, якое праводзiцца бясплатна, мы накiроўваем яе ў Мiнскую абласную бальнiцу. Але паслуга па штучным перарываннi цяжарнасцi платная, бо па законе гэта не будзе медыцынская дапамога.

У большасцi выпадкаў штурхае да такiх дзеянняў незапланаваная цяжарнасць. I ў гэтым вiнаваты не толькi жанчыны, але ў роўнай ступенi i iх спадарожнiкi па жыццi. Калi абодва бацькi будуць думаць, як засцерагчыся, то, як кажуць у народзе, такiх «залётаў» не атрымаецца. Дзiця будзе жаданым, а сям'я — шчаслiвай. Наогул прычын пазбавiцца ад цяжарнасцi хапае. Напрыклад, цяжкае матэрыяльнае становiшча, адсутнасць асабiстага жылля, развод з мужам, праблемы з работай. Але дзiця ў гэтым не вiнавата — мы, дарослыя, павiнны думаць пра магчымыя наступствы. Напрыклад, Iрына вяла разгульны лад жыцця, злоўжывала спiртным, стаяла на ўлiку ў наркалагiчным дыспансеры. Калi зацяжарала, звярнулася ў бальнiцу, ёй зрабiлi аборт па сацыяльных паказчыках, бо была iмавернасць, што дзiця народзiцца нездаровае.

А вось гiсторыя Таццяны закончылася добра:

— Муж мяне кiнуў i сышоў да iншай жанчыны. Я была ў адчаi. На руках непаўналетнi сын, жыву на здымнай кватэры, зарабляю мала. Як буду гадаваць дзяцей, чым кармiць? I я рашылася на аборт. Але нешта пайшло не па маiм сцэнарыi. Дзякуючы падтрымцы акушэра-гiнеколага Iрыны Казлоўскай, урачоў, псiхолагаў я перамянiла сваё рашэнне: цяжкасцi пераадольныя, а дзецi — гэта радасць i надзея, падтрымка ў старасцi. Пасля таго як на свет з'явiлася дачушка, муж вярнуўся. На каленях прасiў прабачэння. Даравала, але не адразу. I цяпер мы жывём добра. А наша дзяўчынка наведвае садок.

— I што б вы параiлi жанчынам, якiя настойваюць на штучным перарываннi цяжарнасцi?

— Перш за ўсё моцна падумаць. Няма на свеце нiчога даражэйшага за жыццё маленькага камяка, якi вы носiце пад сэрцам. Магчыма, у будучым ён стане славутым чалавекам, асобай. Але гэта няважна — галоўнае, каб ён вырас прыстойным грамадзянiнам. А розныя жыццёвыя нягоды як прыходзяць, так i сыходзяць.

— Мне цяпер невыносна балюча ад адной толькi думкi, што я збiралася забiць сваю малечу яшчэ ў зародку. Мы з мужам жылi ў яго бацькоў. I калi свякруха пабачыла, што я цяжарная трэцiм дзiцем, стала патрабаваць, каб зрабiла аборт, у адваротным выпадку пагражала выгнаць усiх на вулiцу. Маўляў, i так цесна ў кватэры, няма дзе размiнуцца. У двухпакаёўцы сапраўды было цеснавата, але ж гэта не нагода, каб пазбавiцца ад уласнага дзiцяцi. Ад неабдуманага кроку я адмовiлася дзякуючы лагойскiм урачам. Цяпер мы займелi ўласнае жыллё, не можам нарадавацца на нашу малодшанькую. А свякрусе да гэтага часу сорамна за свае парады.

Дарэчы, акушэр-гiнеколаг Лагойскай цэнтральнай раённай бальнiцы Iрына Казлоўская атрымала званне «Жанчына года Беларусi — 2017» у намiнацыi «Ратуючы жыццё». Iрына Алегаўна яшчэ са школьнай парты хацела стаць урачом. Але на рашэнне выбраць спецыялiзацыю акушэра-гiнеколага паўплывалi вельмi цяжкiя першыя роды. У жанчыны трое дзяцей — сын i дзве дачушкi. Муж па спецыяльнасцi анестэзiёлаг-рэанiматолаг, з якiм даводзiцца часта працаваць плячо ў плячо.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота: ganza.io

Загаловак у газеце: Ратуючы жыццё

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

Прыродныя антыбіётыкі: Лекі, якія дапамагаюць перамагчы інфекцыю і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма

У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.

Культура

Народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна: Не скупіцеся на добрыя словы!

Народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна: Не скупіцеся на добрыя словы!

Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?

Грамадства

Інтэрвальнае галаданне: чаканні і рэальнасць

Інтэрвальнае галаданне: чаканні і рэальнасць

Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава