Вы тут

Больш за 50 маладых міліцыянераў у Мінску заступілі на службу


У будынку сталiчнай ратушы ўчора сабралася больш за 50 маладых мiлiцыянераў. Усе яны — сёлетнiя выпускнiкi Магiлёўскага iнстытута i Акадэмii Мiнiстэрства ўнутраных спраў. Кiраўнiк ГУУС Мiнгарвыканкама Iван Кубракоў уручыў iм службовыя пасведчаннi i табельную зброю. Так пачаўся першы рабочы дзень у лейтэнантаў мiлiцыi — адразу пасля ўрачыстай цырымонii яны адправiлiся на месцы службы.


Лейтэнант Юлiя Суравец заступае на пасаду ўчастковага iнспектара ў Першамайскiм РУУС сталiцы. Яна скончыла Магiлёўскi iнстытут МУС. Бацька i дзед у Юлii — вайскоўцы. А гэта значыць, што пра асаблiвасцi службы ў сiлавых структурах дзяўчына ведае з першых вуснаў.

— Кожны з нас прайшоў вялiкi шлях, каб атрымаць афiцэрскiя пагоны, — дзелiцца Юлiя. — Што да мяне, то заўжды было жаданне працаваць з людзьмi. А служба ў мiлiцыi дае для гэтага выдатныя магчымасцi. Практыка ў мяне была на месцы будучай службы, дзе i стала канчаткова зразумела, што гэта маё.

Звяртаючыся да выпускнiкоў, Iван Кубракоў зазначыў, што мiнская мiлiцыя — гэта флагман органаў унутраных спраў усёй краiны.

— Тут вельмi цяжка служыць, але ў той жа час вельмi ганарова. Людзi, якiя прайшлi службу ў ГУУС Мiнгарвыканкама, могуць працаваць у любым падраздзяленнi краiны i будуць лiчыцца там найлепшымi супрацоўнiкамi. На iх кладзецца велiзарная нагрузка. I вы гэта адчуеце, папрацаваўшы хоць паўгода.

Iван Кубракоў таксама дадаў, што заўжды сустракаецца з маладымi афiцэрамi.

— Яны ў любы час, папярэдзiўшы свайго кiраўнiка (субардынацыю ў органах унутраных спраў нiхто не адмяняў), могуць прыйсцi да начальнiка ГУУС з нейкiмi прапановамi або праблемамi. Гэтыя супрацоўнiкi будуць праходзiць службу ў розных падраздзяленнях. Лейтэнантам, якiя сёння сабралiся ў ратушы, трэба будзе абараняць нашых грамадзян ад злачынных замахаў. I я ўпэўнены, што яны ўсе да гэтага гатовыя.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».