Вы тут

Дзе жывуць цуды?


Новая кніга пісьменніцы Алены Масла «Адкрыцці стагоддзяў» выйшла ў  выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»


Каб пабачыць цуды, неабавязкова выпраўляцца ў далёкія падарожжы. Варта ўважліва паглядзець вакол: прыручаныя цуды суседнічаюць з чалавекам. Новая кніга Алены Масла «Адкрыцці стагоддзяў», выдадзеная ў серыі «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя», расказвае менавіта пра іх: электрычнасць, водаправод, камп’ютар, сацыяльныя сеткі, караблі, аўтамабілі, радыё, інтэрнэт... Пазнавальныя нарысы, якія складаюць выданне, абавязкова ўтрымліваюць інфармацыю пра беларусаў ды іх дасягненні ў адпаведнай галіне.

Напрыклад, з кнігі вы даведаецеся, што зрабілі для развіцця ракетабудаўніцтва і асваення космасу выхадцы з беларускіх земляў Казімір Семяновіч і Барыс Кіт, якім бачыўся космас Язэпу Драздовічу тады, калі да яго асваення былі дзесяцігоддзі. А ці ведалі вы, што Пол Бэран, «бацька» інтэрнэту, нарадзіўся ў Гродне? Наш зямляк Наркевіч-Ёдка, згодна з захаванымі дакументамі, раней за ўсіх вынайшаў радыё, але не зафіксаваў сваё адкрыццё, бо быў заняты доследамі з электрычнасцю. Дзе ў Беларусі можна атрымаць «марскія» прафесіі? Што за славутыя Кася і Бася ў Гродне? Пра гэтыя ды іншыя цікавосткі чытачы даведаюцца з выдання «Адкрыцці стагоддзяў».

Кніга напісана жывой мовай. Гісторыі, расказаныя Вучонымі Рыбамі, Мячом-прафесарам, Ягусяй Прыўкраснай, казачнікам Баем, чытаюцца з цікавасцю і добра запамінаюцца. Бонусам кнігі будзе жартаўлівая віктарына, з якой чытачы даведаюцца, якія казачныя прадметы і героі ўвасобіліся ў сучасным жыцці. Ёсць і практычныя парады па стасунках у сацыяльных сетках, па захаванні экалагічнага асяроддзя і інш.

Выданне цудоўна аформлена. Спалучэннем фотаілюстрацый і графічных малюнкаў выдатнага мастака Віталя Дударэнкі, В. Арлова стварыла сучасны дызайн выдання.

Кніга прызначаецца як дзецям, так і для правядзення заняткаў на ўроках. Выдаўцы спадзяюцца, што энцыклапедыя будзе цудоўным падарункам, упрыгожыць кніжныя паліцы і дапаможа карысна бавіць час у сям’і і ў школе.

Аліна БУЯШОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».