Вы тут

Расіянін прадаў аўтамабіль і забыў грошы ў прадуктовай цялежцы


У Барнауле мужчына прадаў аўтамабіль і пасля гэтага забыў вялікую суму грошай у прадуктовай цялежцы ў мясцовым супермаркеце. Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на Altapress.


Па інфармацыі выдання, звычайна ў крамах мужчына кладзе кашалёк у пакет, але ў гэты раз ён кінуў яго ў цялежку. Па гэтай прычыне ён пераклаў пакеты ў аўтамабіль, а грошы і дакументы пакінуў на паркоўцы.

Па словах мужчыны, прапажу ён заўважыў толькі на наступную раніцу і вырашыў апублікаваць аб'яву ў сацыяльных сетках. Пасля гэтага яму пачалі тэлефанаваць ашуканцы, гатовыя вярнуць нібыта знойдзены імі кашалёк за грашовае ўзнагароджанне.

Мужчына таксама звярнуўся ў паліцыю з заявай аб знікненні кашалька. Аднак супрацоўнікі праваахоўных органаў не змаглі яму дапамагчы. Жонка мужчыны распавяла, што іх больш цікавіла, адкуль яе муж узяў 500 тысяч расійскіх рублёў.

Пазней пацярпелы ўсё ж такі аднавіў страчаныя дакументы. Пры гэтым сям'я не верыць у тое, што грошы вернуць. 

Прэв’ю: aif.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.