Вы тут

У Белавежскай пушчы аднаўляюцца турыстычныя патокі


У Белавежскай пушчы аднаўляюцца турыстычныя патокі, якія прыкметна паменшалі ў перыяд пандэміі каранавіруса.


yandex.by

Сенатар Аляксандр Карпіцкі асабіста пераканаўся, што ўвесь калектыў Нацыянальнага парка «Белавежская пушча» ўжо выйшаў на работу з вымушаных адпачынкаў і сустракае гасцей.

Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента, на сустрэчы з работнікамі парку абмяркоўваліся розныя тэмы: пра ролю дзяржавы ў арганізацыі лячэння і прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі і далейшым развіцці эканамічных працэсаў пасля спаду захваральнасці на COVІD-19 (нагадаем, што сенатар па асноўнай дзейнасці — галоўны ўрач Брэсцкай абласной бальніцы), пра дасягненні Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» і навуковую дзейнасць, далейшыя перспектывы захавання і развіцця нацыянальнага парку — эталонных і ўнікальных прыродных комплексаў і аб'ектаў некранутага Белавежскага лесу, яго біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, прыродных комплексаў, а таксама аб'екты, якія маюць асаблівую экалагічную, гісторыка-культурную і эстэтычную каштоўнасць.

Члену Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Аляксандра Карпіцкага задавалі пытанні наконт далейшага ўдасканалення законаў, якія рэгулююць дзейнасць турыстычнай галіны, ходу выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта краіны.

Загаловак у газеце: Госці вяртаюцца ў Беларусь

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.