Вы тут

Своечасовае інфармаванне насельніцтва — асноўная задача органаў мясцовага кіравання і самакіравання


Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар ЧАЙЧЫЦ сустрэўся з калектывам гандлёва-забаўляльнага цэнтра Gallerіa Mіnsk СТАА «Галерэя Канцэпт».


Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента, на сустрэчы людзі агучылі шэраг праблемных пытанняў, якія датычацца ўцяплення кватэр пасля выкананага капітальнага рамонту, агароджы дзіцячых пляцовак побач з парковачнымі зонамі, арганізацыі стыхійных парковак аўтамабіляў у неналежных месцах, прыборкі дваровых тэрыторый. Прагучалі нараканні на недастатковае інфармаванне грамадзян пра месцы, дзе можна здаць тэст на COVІD-19, просьбы навесці парадак на платных паркоўках у цэнтры Мінска, а таксама арганізаваць кантроль за выкананнем заявак камунальнай службай 115.

Што датычыцца ўзмацнення адказнасці за няправільную паркоўку ў цэнтры Мінска, то Віктар Чайчыц запэўніў: сітуацыя ўзятая на кантроль парламентарыямі, у перспектыве будзе распрацаваны праект прапаноў для накіравання ў Палату прадстаўнікоў.

— Перад камунальнай службай 115 неабходна дакладна вызначаць узніклую праблему. У выпадку неабходнасці вы можаце ўдакладніць кантактныя даныя аператара, які прымае вашу заяўку, а таксама персанальны нумар заяўкі для далейшага кантролю за яе выкананнем, — растлумачыў сенатар.

Прэв'ю: newsbel.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».