Вы тут

Рэаніматолаг Сяргей Бабко: Наша медыцына — на вышыні


Галоўны пазаштатны спецыяліст па анэстэзіялогіі і рэаніматалогіі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Бабко адзначае, што за апошнія дзесяцігоддзі беларуская медыцына выйшла на сусветны ўзровень.


— Укараніліся высокія тэхналогіі, усталявана сучасная апаратура — у тым ліку ва ўсіх аддзяленнях рэанімацыі, ва ўсіх раённых бальніцах. Яшчэ пятнаццаць год таму ва усіх аддзяленнях праведзены капітальныя рамонты, зараз праводзяцца бягучыя. 

Таму калі да нас раптам прыйшоў нябачны невядомы вораг, мы былі гатовыя. У Беларусі, напрыклад, апаратаў ШВЛ і колькасць рэанімацыйных ложкаў больш, чым у любой іншай краіне Еўропы. І да каранавірусу мы нават абмяркоўвалі: а ці не трэба нам скарачаць ложкавы фонд? Высветлілася, што не трэба.

Мы спрацавалі (і яшчэ працуем) на высокім ўзроўні. Па аснашчэнні, па апаратуры, па кваліфікацыі кадраў наша медыцына ў аддзяленнях рэанімацыі — на вышыні. І гэта вельмі нам дапамагло зараз.

Цэняць гэта і медыцынскія турысты, якія часта прыязджаюць у Беларусь аперыравацца ў рэспубліканскія цэнтры, асабліва з нагоды транспланталогіі, — з бліжняга і далёкага замежжа. Пастаянна адбываецца і абмен досведам паміж нашымі і замежнымі спецыялістамі.

Запісала Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.