Вы тут

У Лагойску адкрылі новы будынак пажарнага дэпо


У гэтым горадзе на Міншчыне адкрыўся новы будынак аварыйна-выратавальнага падраздзялення. Сімвалічны ключ ад яго начальніку Лагойскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валерыю Вайцяховічу ўручыў дырэктар генпадрадчыка па будаўніцтве аб'екта ААТ «МПМК № 198» Мікалай Гіль.


Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця новага дэпо ўдзельнічалі старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын і міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. Таксама былі запрошаны ветэраны пажарнай службы і юныя ратавальнікі.

Падраздзяленне будзе займацца пытаннямі пажарнай бяспекі не толькі ў раённым цэнтры, але і ў 20 сельскіх населеных пунктах. Таксама пад яго кантролем — шэраг важных індустрыяльных і сацыяльных аб'ектаў рэгіёна. У іх ліку — Лагойская цэнтральная раённая бальніца, дом-інтэрнат для інвалідаў і састарэлых, тры буйныя фармацэўтычныя прадпрыемствы.

Новае дэпо абсталявана дзвюма аўтацыстэрнамі і аўталесвіцай. Для асабовага складу ў ім спраектавана трэнажорная зала і прасторны пакой для адпачынку. Таксама на яго тэрыторыі зроблена дзіцячая пляцоўка з сімволікай ведамства. Дэпо пабудавана фактычна за год. Летась яно было ўключана ў інвестыцыйную праграму Мінаблвыканкама.

— У Беларусі вялікая ўвага аддаецца пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця, — зазначыў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. — Але бяспека стаіць на першым месцы. І гэты новы будынак — яскравае пацвярджэнне. Сучасная тэхніка, якая ўся зроблена ў Беларусі, дазволіць больш якасна і эфектыўна рэагаваць падчас ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Акрамя таго, як паведаміў міністр, у Лагойску да канца года з'явіцца цэнтр бяспекі. Мэта пляцоўкі — фарміраванне свядомасці па выкананні правілаў бяспекі.

У сваю чаргу, Аляксандр Турчын зазначыў, што матэрыяльна-тэхнічная база падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях будзе ўмацоўвацца і надалей. Па яго словах, гэта адна з асноўных задач, якія стаяць перад абласным выканаўчым камітэтам.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Свята для лагойскіх ратавальнікаў

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.