Вы тут

Стаў вядомы расклад матчаў маладзёжнай жаночай зборнай Беларусі на ЧЕ па валейболе


Стаў вядомы расклад матчаў маладзёжнай жаночай зборнай Беларусі на ЧЕ-2020 па валейболе. Турнір пройдзе ў Босніі і Герцагавіне і Харватыі 22–30 жніўня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Еўрапейскую канфедэрацыю валейбола.


Падапечныя Вольгі Пальчэўскай і Барыса Каляды, якія трапілі ў групу I, якая базіруецца ў Босніі і Герцагавіне, адкрыюць спаборніцтвы 22 жніўня матчам супраць дружыны Італіі (пачатак сустрэчы ў 21:30 па мінскім часе). Потым валейбалісткі з Беларусі пазмагаюцца з дружынамі Сербіі (23 жніўня, 19:00), Славакіі (24 жніўня, 16:30), Польшчы (26 жніўня, 16:30) і Босніі і Герцагавіны (27 жніўня, 19:00).

У другой групе, якая свае матчы будзе праводзіць у Харватыі, гуляюць зборныя Харватыі, Расіі, Турцыі, Германіі, Балгарыі і Францыі.

29–30 жніўня пройдуць паўфіналы і вырашальныя сустрэчы ў барацьбе за медалі. Харватыя ў тыя ж тэрміны прыме матчы суцяшальнага турніру сярод каманд, якія прэтэндуюць на 5–8-я месцы.

Прэв’ю: rg.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».