Вы тут

У краiне запусцiлi адзiную мабiльную праграму для электрамабiлiстаў


У краiне запусцiлi адзiную мабiльную праграму для электрамабiлiстаў — Malanka. Прыемная навiна: заправiць сваё аўто на электрычнай цязе ўсё яшчэ можна бясплатна. Аб гэтым расказаў намеснiк дырэктара «Беларуснафты» Андрэй КОЦIК.


— Зарадка электрамабiляў у нас была бясплатная з 2014 года, пакуль мы працавалi ў тэставым рэжыме. Бясплатны перыяд тэсцiравання дадатка будзе захоўвацца яшчэ прыкладна месяц, але ў далейшым кошт 1 кВт на станцыях пастаяннага току (хуткiя ЭЗС) складзе 39 капеек, на станцыях пераменнага току (павольных) — 29 капеек. Такi ўзровень тарыфаў найбольш прымальны для нашага рынку, цэны — самыя нiзкiя ў Еўропе. Гэта павiнна стымуляваць аўтамабiлiстаў да павелiчэння «зялёных» аўто ў краiне. Разам з тым мы разглядаем магчымасць адпускаць электраэнергiю для зараду па сесii — да неабходнага ўзроўню зарадкi. На павольных ЭЗС кошт адной сесii складзе 5,46 рубля, на хуткiх — 7,34 рубля, незалежна ад колькасцi адпушчаных кВт у гадзiну.

Андрэй Коцiк адзначыў, што разглядаецца варыянт, каб у будучынi аплачваць зарадку электрамабiля можна было толькi з дапамогай мабiльнай праграмы. «Бо гэта зручны i сучасны спосаб. Кiроўцу не трэба стаяць у чарзе да аператара, каб аплацiць зарадку, даставаць банкаўскую картку, можна будзе проста скарыстацца смартфонам. Да мабiльнай праграмы прывязваецца банкаўская картка ўладальнiка, i ў далейшым аплата ажыццяўляецца ў некалькi клiкаў. Для нас важна атрымаць зваротную сувязь: магчымасць задаць пытанне, даслаць прапанову ёсць у самой праграме, паглядзець на статыстыку i вызначыць, што лепш для карыстальнiкаў: напрыклад, аплачваць электраэнергiю па кiлаватах або плацiць за адну сесiю. Для нас перш за ўсё важны клiент, на яго меркаванне мы i будзем арыентавацца».

Распрацоўкай праграмнага забеспячэння мабiльнай праграмы займалася славенская кампанiя Etrel. Iнжынер «Беларуснафты» Максiм СУСАРЭНКА расказаў, што праграма дазваляе ўбачыць размяшчэнне ўсiх зарадных станцый краiны, сарыентавацца, цi свабодная патрэбная станцыя ў гэты момант, таксама ў працэсе зарадкi ўладальнiк электракара можа адсачыць усе патрэбныя параметры: колькi часу засталося да поўнай зарадкi, якую адлегласць праедзе электрамабiль на астаткавым зарадзе i iншае. «Карыстацца праграмай вельмi проста: скачваем з Apple Store або Play Market, рэгiструемся, уводзiм характарыстыкi аўтамабiля i зараджаем яго. Грошы спiсваюцца па факце завяршэння зарадкi. Дарэчы, у праграмы ёсць розныя раздзелы. Напрыклад, ва ўкладцы «Мой аўтамабiль» прадстаўлены 37 марак аўто: ад BMW i Nissan да Brammo, Tata, Mia i iншых. Для кожнага электракара паказана, якая ёмiстасць батарэi, запас ходу, тып раз'ёму i iншыя параметры».

Дар'я ШЛАПАКОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».