Вы тут

ЦВК вызначыла парадак галасавання грамадзян з COVID-19 на прэзідэнцкіх выбарах


ЦВК Беларусі вызначыла парадак галасавання грамадзян з COVID-19 на прэзідэнцкіх выбарах. Адпаведная пастанова прынята 31 ліпеня, паведамляе БелТА.


У адпаведнасці з дакументам, пры амбулаторным лячэнні выбаршчыкі не будуць галасаваць на участках па месцы знаходжання або рэгістрацыі. «Тэрытарыяльныя амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі аховы здароўя па месцы жыхарства або месцы знаходжання выбаршчыкаў з COVID-19 павінны праінфармаваць іх аб магчымасці прагаласаваць на участках для галасавання, утвораных у бальнічных арганізацыях аховы здароўя, і спосабе арганізацыі галасавання на канкрэтным участку: шляхам дастаўкі выбаршчыка з COVID-19 на адпаведны ўчастак або выезду сяброў участковай камісіі да месца пражывання выбаршчыка», — гаворыцца ў пастанове. Акрамя таго, названыя арганізацыі аховы здароўя павінны будуць перадаць звесткі аб выбаршчыках з COVID-19, якія выказалі жаданне прагаласаваць на участках для галасавання, утвораных у бальнiцах, ва ўчастковыя камісіі.

Дастаўляць выбаршчыкаў з каранавірусам на ўчасткі ў бальніцах ці арганізоўваць выезд сябраў камісій для галасавання на даму павінны будуць арганізацыі аховы здароўя.

Выбары Прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».