Вы тут

У ААЭ запрацавала першая ў арабскім свеце АЭС


Прэм’ер-міністр, віцэ-прэзідэнт ААЭ, кіраўнік эмірата Дубай Мухамед бен Рашыд Аль Мактум абвясціў аб пачатку працы першай у арабскім свеце атамнай электрастанцыі, якая знаходзіцца на тэрыторыі гэтай краіны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ТАСС.


«Мы аб’яўляем аб поспеху ААЭ ў запуску першага мірнага атамнага рэактара ў арабскім свеце, АЭС „Барака“ ў Абу-Дабі, — напісаў ён 1 жніўня на сваёй старонцы ў Twitter. — Група рабочых выканала загрузку ядзернага паліва і паспяхова завяршыла комплексныя выпрабаванні».

Аль Мактум дадаў, што мэтай ААЭ з’яўляецца «ўвод у эксплуатацыю чатырох атамных электрастанцый, якія забяспечаць на чвэрць патрэбы дзяржавы ў электраэнергіі бяспечным, надзейным спосабам, які не забруджвае навакольнае асяроддзе выкідамі».

У сярэдзіне лютага інфармацыйнае агенцтва ААЭ паведаміла, што эмірацкае агенцтва ядзернага рэгулявання выдала кампаніі Nawah Energy Company ліцэнзію на эксплуатацыю першага блока АЭС «Барака».

Прэв’ю: eadaily.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.