Вы тут

Амерыканскі касмічны карабель Crew Dragon адстыкаваўся ад МКС


Амерыканскі касмічны карабель Crew Dragon з астранаўтамі Дагласам Хэрлі і Робертам Бенкенам адстыкаваўся ад Міжнароднай касмічнай станцыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ТАСС.


Адстыкоўка адбылася а 2:35 2 жніўня (па мінскім часе). Прывадненне карабля ля берагоў штата Фларыда запланавана на 21:42 (па мінскім). Аднак на выпадак непрадбачаных сітуацый на борце Crew Dragon ёсць запас правізіі як мінімум на трое сутак. Дакладнае месца пасадкі будзе залежаць ад надвор’я. Да аперацыі па эвакуацыі астранаўтаў прыцягнуць больш за 40 спецыялістаў, два пошукава-выратавальныя судны, два хуткасныя катары і некалькі верталётаў. Пасля перамяшчэння на борт пошукава-выратавальнага судна астранаўты пройдуць медагляд. Затым іх плануецца даставіць у Фларыду паветраным або марскім шляхам.

Crew Dragon ўяўляе сабой мадыфікацыю грузавога карабля Dragon, які дастаўляў грузы на МКС. Запуск ракеты-носьбіта Falcon 9 з караблём Crew Dragon быў паспяхова ажыццёўлены 30 мая з касмадрома на мысе Канаверал (штат Фларыда), прыстыкоўка ў аўтаматычным рэжыме адбылася 31 мая.

Запуск Crew Dragon стаў першым за дзевяць гадоў пілаціруемым палётам, які ажыццяўляўся з тэрыторыі ЗША на амерыканскім касмічным караблі. NASA спыніла пілаціруемыя палёты ў 2011 годзе пасля завяршэння праграмы выкарыстання караблёў Space Shuttle. З тых часоў астранаўты дастаўляліся на МКС расейскімі «Саюзамі».

Прэв’ю: nplus1.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».