Вы тут

Больш за 3 млн т збожжа намалочана ў Беларусі


Более 3 млн т зерна намолочено в Беларуси, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


Па дадзеных на 2 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) убраныя з 792,5 тыс. га, што складае 36,1 % запланаванай плошчы. Па тэмпах работ лідзіруюць Гомельская і Брэсцкая вобласці: у абодвух рэгіёнах убрана 55 % плошчаў ад плана (187,9 тыс. га і 185,7 тыс. га адпаведна). У Гродзенскай убрана 42,7 % плошчаў (136,1 тыс. га), Мінскай — 33,5 % (162,2 тыс. га), Магілёўскай — 21 % (70,6 тыс. га), Віцебскай — 13,2 % (50 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 3,04 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 38,4 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 32,5 ц/га). У планах аграрыяў — сабраць сёлета 8 млн т збожжа (без уліку кукурузы).

Лён выцераблены на 27,5 тыс. га (56,5 % уборачнай плошчы). Другі ўкос травы ў Беларусі праведзены на 704,5 тыс. га (86,1 % ад плана). Нарыхтавана 642,5 тыс. т сена (63,6 % ад плана), 12,221 млн т сенажу (97 %) і 502 тыс. т сіласу (2,62 %).

Усяго сёлета плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыйдзецца на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 41,4 % ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу — 12,6 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн т), сена — 1,01 млн т.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».