Вы тут

У Беларусі — 68 067 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 62 896 чалавек


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 2 жніўня ў Беларусі зарэгістравана 68 067 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Усяго праведзена 1 319 976 тэстаў на каранавірус.

62 896 чалавек больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.

Памерлі 567 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 17,8 млн чалавек, пры гэтым больш за 685 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 4,6 млн заражаных, Бразілія — больш за 2,7 млн, Індыя — больш за 1,7 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: vecherka.tj

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.