Вы тут

АНТ: Следства мае дакладныя дадзеныя - канчатковай кропкай маршруту вагнераўцаў быў Мінск


Следства мае дакладныя дадзеныя, што канчатковай кропкай маршруту вагнераўцаў быў Мінск, паведамляе АНТ.


Праваахоўнікі робяць усё магчымае, каб высветліць іншых людзей, звязаных з прыватнай ваеннай кампаніяй Вагнера, якія маглі або паспрабуюць трапіць на тэрыторыю Беларусі.

У эфіры АНТ адзначылі, што гісторыя выклікала шырокі рэзананс. Грамадзяне сталі больш уважліва ставіцца да ўласнай і грамадскай бяспекі. Пацверджанне таму - дзясяткі і нават сотні зваротаў у міліцыю. Людзі паведамляюць аб падазроных незнаёмцах або прадметах.

Галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарата Следчага камітэта працягвае актыўную фазу расследавання крымінальнай справы, распачатай 29 ліпеня па арт.13 і ч.2 арт.293 (падрыхтоўка да масавых беспарадкаў) КК. Падазраванымі па гэтай крымінальнай справе прызнаныя 33 грамадзяніны Расійскай Федэрацыі, яны затрыманы. 31 ліпеня ў дачыненні да іх следствам абрана і пракурорам санкцыянаваная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Прэв’ю: depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?