Вы тут

Ігар Марзалюк: Асноўнай тэмай Паслання Прэзідэнта стане ўмацаванне суверэнітэту Беларусі


Асноўнай тэмай Паслання Прэзідэнта стане ўмацаванне суверэнітэту Беларусі. Пра гэта распавёў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк.


«Пасланне — гэта заўсёды вельмі важная рэч, — падзяліўся з журналістамі сваімі чаканнямі ад заўтрашняй падзеі старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк. — Пасланне адбудзецца па самай важнай тэме, пра якую Прэзідэнт ужо неаднаразова казаў на працягу апошніх месяцаў, — гэта ўмацаванне суверэнітэту і нацыянальнай незалежнасці».

Па меркаванні дэпутата, на гэтых выбарах вырашаецца пытанне пра тое, ці будзе Беларусь незалежнай, суверэннай, культурнай і сацыяльна самадастатковай краінай. Ён дадаў, што гэтыя выбары адбываюцца пад беспрэцэдэнтным знешнім прэсінгам. 

«Думаю, што Аляксандр Лукашэнка заўтра растлумачыць, што краіна не прадаецца ні за якія каўрыжкі, раскажа аб тым, як мы будзем развівацца, і пра тое, як мы будзем умацоўваць рэальную суверэннасць і рэальную незалежнасць, — сказаў ён. — ...Мы будзем развіваць сваю эканоміку, палітыку, культурную матрыцу ў адпаведнасці з тымі памкненнямі, якія для нас з’яўляюцца святымі».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».