Вы тут

Сядзіба XIX стагоддзя ў Віцебскай вобласці прададзена на аўкцыёне за адну базавую велічыню


Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» на аўкцыёне за адну базавую велічыню (Br27) прадаў сядзібны дом XIX стагоддзя, размешчаны ў аграгарадку Арэхаўна (Ушацкі раён). Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.


Новым уласнікам нерухомасці стала прыватнае прадпрыемства «Азёры-Агра», зарэгістраванае ў Мінску. Кампанія займаецца сельскай гаспадаркай і спецыялізуецца на раслінаводстве. Па словах прадстаўніка пакупніка, былую сядзібу плануюць аднавіць і стварыць на яе базе турыстычны аб’ект.

«У склад гэтага лота быў уключаны аднапавярховы цагляны будынак агульнай плошчай 510 кв. м, а таксама права 50-гадовай арэнды зямельнага ўчастка памерам 0,13 га. Размешчаныя на тэрыторыі сядзібы зялёныя насаджэнні будуць перададзеныя пераможцу аўкцыёну бясплатна», — распавялі ў прэс-службе

Сядзібны комплекс выстаўляўся на таргі з 2014 года, у тым ліку з устанаўленнем пачатковай цаны ў 1 БВ. Ён быў уключаны ў базу дадзеных па аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны, размешчаным у Віцебскай вобласці, для прасоўвання сярод патэнцыйных інвестараў

Выбар рэдакцыі

Спорт

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Баранавічы славяцца не толькі чыгункай, авіязаводам і шматлікімі прадпрыемствамі, але і хакеем на траве.

Грамадства

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Масавая кампанія па вакцынацыі ад грыпу распачата сёлета ў краіне з сярэдзіны верасня.