Вы тут

У БДУ па шэрагу спецыяльнасцяў пабіты леташні рэкорд прахадных балаў


Так, істотны іх рост быў адзначаны на факультэце міжнародных адносінаў (ФМА) і факультэце філасофіі і сацыяльных навук. На групу з дзвюх спецыяльнасцяў профілю «міжнародныя адносіны» па аб’яднаным конкурсе залічаны 22 абітурыенты, прахадны бал склаў 382 (у 2019 годзе — 379). На спецыяльнасць «міжнароднае права» прахадны бал быў 386 (у 2019 годзе — 385), «міжнародныя адносіны» — 382 (у 2019 годзе — 379).


На спецыяльнасць «лінгвакраіназнаўства» залічаны 14 абітурыентаў. Прахадны бал — 382 (у 2019 годзе — 378). Чатыры абітурыенты залічаны без іспытаў.

На спецыяльнасць «мытная справа» залічаны 17 чалавек, з іх пяць прыняты без іспытаў і шэсць — па мэтавым прыёме. Прахадны бал — 357.

На групу з дзвюх спецыяльнасцяў эканамічнага профілю факультэта міжнародных адносін па аб’яднаным конкурсе залічаны 20 абітурыентаў, прахадны бал — 362. На асобных спецыяльнасцях склаліся наступныя прахадныя балы: «сусветная эканоміка» — 372; «менеджмент» (напрамак — менеджмент у сферы міжнароднага турызму) — 362. Усяго на ФМА залічана 67 «бюджэтнікаў».

Студэнтамі факультэта філасофіі і сацыяльных навук сталі 64 чалавекі. На групу з трох спецыяльнасцяў па аб’яднаным конкурсе залічаны 34 абітурыенты, з іх адзін абітурыент паступіў без экзаменаў. Прахадны бал па аб’яднаным конкурсе — 342 (у 2019 годзе — 328). Па асобных спецыяльнасцях прахадныя балы склалі: «сацыяльныя камунікацыі» — 363 (у 2019 годзе — 344), «сацыялогія» — 344 (у 2019 годзе — 330), «філасофія» — 342 (у 2019 годзе — 328), «псіхалогія» — 344 (у 2019 годзе — 337), «сацыяльная работа» — 296 (у 2019 годзе — 289).

На факультэце радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій па спецыяльнасцях аб’яднанага конкурсу дзённай формы навучання залічаны 205 абітурыентаў, з іх адзін прыняты без экзаменаў. Прахадны бал склаў 291. На асобных спецыяльнасцях прахадныя балы склаліся наступныя: «камп’ютарная бяспека (напрамак — радыёфізічныя метады і праграмна-тэхнічныя сродкі)» — 314, «прыкладная інфарматыка (напрамак — інфармацыйныя тэхналогіі тэлекамунікацыйных сістэм)» — 317, «радыёфізіка» — 296; «аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» — 307, «фізічная электроніка» —  291.

На факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі па аб’яднаным конкурсе залічаны 276 абітурыентаў, прахадны бал склаў 328. Сярод залічаных 24 прыняты без экзаменаў. Прахадныя балы па спецыяльнасцях і напрамках: «прыкладная інфарматыка» (напрамак — праграмнае забеспячэнне камп’ютарных сістэм) — 353, «інфарматыка» — 352, «актуарная матэматыка» — 328, «камп’ютарная бяспека» (напрамак — матэматычныя метады і праграмныя сістэмы)» — 342, «прыкладная матэматыка» — 331, «эканамічная кібернетыка» — 328.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: edexpert.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».