Вы тут

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу ў жніўні-лістападзе


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 жніўня падпісаў указ нумар 297 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Дакументам прадугледжваецца прызваць у жніўні-лістападзе 2020 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім на дзень прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Выкананне ўказа дасць магчымасць забяспечыць патрэбнасці Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у ваеннаслужачых тэрміновай службы і службы ў рэзерве.

Адначасова дакументам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.

Прэв’ю: vitbichi.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.