Вы тут

Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта стартуе ў Беларусі 4 жніўня


Датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта пройдзе ў Беларусі з 4 па 8 жніўня ўключна. Загадзя могуць прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць гэтага зрабіць у дзень правядзення выбараў 9 жніўня.


Выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00. Афіцыйнага пацверджання прычын, па якіх чалавек не можа прагаласаваць у асноўны дзень, не трэба. Пры сабе выбаршчыку трэба мець пашпарт. Бюлетэнь выдаецца таксама пры прад'яўленні ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання работніка дзяржоргана (арганізацыі), пасведчання кіроўцы. Прагаласаваць можна і па пенсійным пасведчанні, пасведчанні інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі), студэнцкаму білету. Калі выбаршчык страціў пашпарт або яго скралі, то на ўчастак яму трэба ўзяць з сабой даведку з органаў унутраных спраў, якая пацвярджае асобу грамадзяніна.

Датэрміновае галасаванне не праводзіцца на ўчастках, утвораных у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах. У Беларусі іх 231. Усяго ўтворана 5767 участкаў для галасавання, у тым ліку 44 за межамі краіны.

У спісы выбаршчыкаў ўнесены 6 844 932 грамадзяніны.

ЦВК Беларусі зарэгістравала пяць кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта на выбарах у 2020 г: дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку, Андрэя Дзмітрыева, Ганну Канапацкую, Святлану Ціханоўскую і Сяргея Чэрачня.

БелТА

Прэв’ю: inbalashikha.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».