Выстава «Шмат-шмат зрабіць», прымеркаваная да 70-годдзя крытыка, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук, педагога, рэдактара, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Анатоля Вераб’я адкрылася сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў НББ.
Раздзел выстаўкі «Жывая повязь часоў» прадстаўляе навуковыя працы крытыка, сярод якіх «Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20-30-х гадоў», «Максім Танк і польская літаратура», «Уладзімір Караткевіч: жыцце І творчасць». Прэзентаваныя артыкулы даследчыка па розных праблемах сучаснага літаратуразнаўства, біяграфічныя нарысы, рэцэнзіі, прадмовы і пасляслоўя, каментары да мастацкіх твораў, а таксама кнігі, дзе Анатоль Верабей выступае галоўным рэдактарам або членам рэдакцыйнай калегіі.
У раздзеле экспазіцыі «Гармонія хараства І праўды» можна даведацца пра жыццёвы і творчы шлях юбіляра.
Анатоль Верабей вывучае беларускую і польскую літаратуры ХХ-ХХІ стагоддзяў, тэксталогіі, займаецца пытаннямі мастацкага перакладу і літаратурных сувязяў. Ён адзін з найбольш аўтарытэтных даследчыкаў работ Уладзіміра Караткевіча, галоўны ініцыятар і кіраўнік 25-томнага выдання творчай спадчыны пісьменніка. Акрамя таго, ён збірае, выдае і папулярызуе спадчыну такіх вядомых беларускіх пісьменнікаў, як Максім Танк, Уладзімір Хадыка, Піліп Пестрак і Алег Лойка.
Выстава будзе доўжыцца да 1 кастрычніка.
Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.
Не выявіць ні секунды абыякавасці.