Вы тут

«Наша задача — данесці стваральны сэнс кожнага тэзіса Паслання да выбаршчыкаў»


У Палаце прадстаўнікоў закрылася трэцяя, самая кароткая сесія. Яна працягнулася два дні. Пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў склікалася для заслухоўвання Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.


Самая кароткая сесія мела самае кароткае заключнае пасяджэнне, якое склала толькі выніковая прамова старшыні ніжняй палаты парламенту Уладзіміра Андрэйчанкі. Ён ахарактарызаваў Пасланне як сапраўды адкрытую і шчырую размову, падчас якой дэпутаты атрымалі адказы на самыя адчувальныя пытанні, якія хвалююць сёння беларускае грамадства.

«Залогам паспяховага пераадолення цяжкасцяў, абумоўленых абвастрэннем глабальных геапалітычных супярэчнасцяў і сусветным крызісам, які ўзмацняецца, з’яўляецца яднанне і згуртаванне народа, — сказаў Уладзімір Андрэйчанка. — Ніхто, акрамя саміх беларусаў, не забяспечыць незалежнасць краіны, мір, стабільнасць і грамадскі дабрабыт».

Старшыня Палаты прадстаўнікоў упэўнены, што абсалютная большасць нашых грамадзян цалкам падзяляе гэты галоўны пасыл Прэзідэнта.

«Наша задача, паважаныя калегі, — аб’ектыўна, без эмоцый данесці стваральны сэнс кожнага тэзіса Паслання да выбаршчыкаў. Будзе няпроста. Мы бачым, як нагнятаецца сітуацыя, якія намаганні і немалыя фінансавыя сродкі ўкладваюцца ў тое, каб разгайдаць краіну, збіць з панталыку нашу моладзь адарванымі ад рэальнасці безадказнымі лозунгамі», — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.

Яшчэ адна наша задача для дэпутатаў у перадвыбарчы час — праца з міжнароднымі назіральнікамі, калегамі-парламентарыямі. Як дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў, дэпутаты павінны максімальна садзейнічаць таму, каб свет пабачыў аб’ектыўную карціну таго, што адбываецца.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: sportedu.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

Жыццёвы шлях Якава Крэйзера. Першы камдзiў, якi атрымаў Зорку Героя, заслужыў яе, абараняючы Барысаў

У пачатковы перыяд Вялiкай Айчыннай вайны зацятыя баi разгарнулiся пры абароне Барысава — старадаўняга беларускага горада на Бярэзiне. 

Грамадства

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

Схадзіць на «Куфар» і застацца без грошай. На папулярным сайце можна сустрэць махляра, замаскіраванага пад пакупніка

«Лічбавыя жулікі», якія здымаюць грошы з чужых банкаўскіх карт, звычайна маскіруюцца пад інтэрнэт-рэсурсы, вартыя даверу.