Збягаючы ад міліцыі, ён лёгка пераскочыў высокі плот, паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС.
У Глуску нарад Дэпартамента аховы затрымаў 36-гадовага мясцовага жыхара, які падазраецца ў рабаванні крамы. Па запісу з відэарэгістратара службовай машыны відаць, што перад затрыманнем мужчына спрабаваў уцячы ад міліцыянераў, пераскочыўшы высокі плот.
Высветлілася, што напярэдадні ў правапарушальніка быў дзень нараджэння. Каб адзначыць свята, ён накіраваўся ў краму. Грошай не было, таму наведвальнік папросту забраў з прылаўка бутэльку гарэлкі і ўцёк. Гэта ўбачылі работнікі гандлёвага аб’екта і націснулі трывожную кнопку.
Падазраванага па прыкметах знайшлі на адной з вуліц горада. Заўважыўшы службовы аўтамабіль, мужчына пачаў уцякаць, перакінуўшы праз высокі плот узятае, а затым і сам з лёгкасцю яго пераскочыў. Праўда, збегчы яму ў выніку не ўдалося.
Дзеянням падазраванага следчыя далі прававую ацэнку і распачалі крымінальную справу за рабаванне. Раней фігурант неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы і невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: dom43.ru
У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.
Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?
Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава