Вы тут

Попыт на пікапы і пазадарожнікі


Кітайскі вытворца нарасхоп.

Кампанія Great Wall Motor (GWM), якая з’яўляецца найбуйнейшым вытворцам пікапаў і пазадарожнікаў у Кітаі, прадэманстравала ў чэрвені рост продажаў аўтамабіляў на 29,6 працэнта ў гадавым вылічэнні — да больш чым 82 тысяч аўто, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Аўтавытворца прадаў звыш 395 тысяч машын у першай палове года, дэманструючы рост на працягу чатырох месяцаў запар. Haval, вядучы брэнд пазадарожнікаў GWM, забяспечыў агульны рост продажаў кампаніі рэалізацыяй 46 998 аўтамабіляў у чэрвені. Агульны аб’ём продажаў пазадарожнікаў маркі Haval за першыя шэсць месяцаў гэтага года дасягнуў 262 216 аўто.

Па выніках чэрвеня продажы пазадарожнікаў мадэлі Haval H6 дасягнулі 23.258 адзінак, гэтая мадэль засталася найбольш папулярнай у Кітаі на працягу 85 месяцаў, гаворыцца ў паведамленні кампаніі. Аб’ём глабальных продажаў пазадарожнікаў маркі Haval склаў 6 млн. аўто.

Брэнд Great Wall па-ранейшаму лідзіраваў на кітайскім рынку пікапаў з амаль 50-працэнтнай доляй. Яго продажы ў чэрвені склалі 26.680 адзінак, і яны падскочылі на 272,3 працэнта ў гадавым вылічэнні.

Дзякуючы паскоранаму глабальнага маркетынгу кампанія GWM у чэрвені экспартавала за мяжу 3.592 новых аўтамабіля, павялічыўш аб’ём на 134,3 працэнта ў месячным вылічэнні. Прадпрыемства экспартавала 20.536 новых аўтамабіляў у перыяд са студзеня па чэрвень.
Як вядома, кампаніі Great Wall Motor, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў горадзе Баадзін правінцыі Хэбэй (Паўночны Кітай), належаць некалькі брэндаў, такіх як Haval, Great Wall, WEY і ORA.

Прэв’ю: wroom.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Вiдавочна, што пакуль былi зачыненыя музеi, гледачы засумавалi па «жывой» сустрэчы з карцiнамi.

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.