Вы тут

Выбух у Бейруце: дзясяткі загінулых, тысячы параненых. Галоўнае


У Бейруце ў раёне порта адбыўся магутны выбух. Яму папярэднічаў яшчэ адзін, значна больш слабы. Другая выбуховая хваля спарадзіла сейсмічныя хвалі, эквівалентныя землятрусу магнітудай 3,3. Яе адчулі нават на Кіпры, які размешчаны ў 240 кіламетрах ад Лівана. У самым Бейруце апынуліся пашкоджаныя будынкі ў радыусе 10 кіламетраў: у іх выбіла шкло і адарвала балконы ад сцен. У пацярпелых раёнах горада з-за выбуху перакуліліся аўтамабілі, вуліцы былі заваленыя абломкамі будынкаў, піша meduza.io.


Фота: gazeta.ru

Загінулі па меншай меры 78 чалавек, пацярпелі каля чатырох тысяч, заявіла міністэрства аховы здароўя Лівана. Акрамя таго, па меншай меры некалькі дзясяткаў чалавек лічацца зніклымі без вестак. Сярод загінулых — лідар ліванскай нацыяналістычнай партыі «Аль-Катаіб» Назар Наджар’ян, сярод пацярпелых — жонка і дачка прэм’ер-міністра Лівана Хасана Дзіяба. Бальніцы Бейрута не спраўляюцца з патокам параненых, іх адпраўляюць у іншыя гарады. У ліванскіх СМІ і сацсетках заклікаюць здаваць кроў для пацярпелых.

Па папярэдніх дадзеных, узарваліся 2750 тон аміячнай салетры, якую выкарыстоўваюць як угнаенне і як кампанент выбуховых рэчываў. Прэзідэнт Лівана Мішэль Аун заявіў, што партыя аміячнай салетры захоўвалася на адным са складоў у порце з 2014 годзе (раней паведамлялася, што яна была канфіскавана). Прэм’ер-міністр краіны Хасан Дзіяб паабяцаў знайсці вінаватых у тым, што выбуханебяспечнае рэчыва на працягу шасці гадоў захоўвалася без выканання належных мер бяспекі.

Фота: EPA-EFE/WAEL HAMZEH

Ліванскія ўлады не называлі выбухі тэрактам. Ліванская ісламісцкая групоўка «Хізбала» адхіліла версію аб тым, што выбухі мог выклікаць авіяўдар ізраільскай арміі па яе складзе зброі ў Бэйруцкім порце. Ізраіль таксама заявіў аб недатычнасці да інцыдэнту. Пры гэтым крыніцы «Новай газеты» ў ліванскіх сілавых структурах і ў «Хізбале» паведамілі, што ў выбухнуўшым ангары захоўвалася абсталяванне для зборкі дакладных ракет высокай далёкасці, якія «Хізбала» планавала выкарыстоўваць супраць Ізраіля. Прычынай выбухаў стаў чалавечы фактар, дадалі крыніцы «Новай».

У Ліване абвясцілі нацыянальную жалобу па загінулых у Бейруце. Губернатар горада Марван Абуд параўнаў тое, што здарылася, з атамнымі выбухамі ў Хірасіме і Нагасакі падчас Другой сусветнай вайны. «За ўсё сваю жыццё я не бачыў такіх разбурэнняў. Гэта нацыянальная катастрофа », — заявіў Абуд. Савет бяспекі Лівана абвясціў Бейрут зонай бедства і прапанаваў на два тыдні ўвесці ў горадзе рэжым надзвычайнай сітуацыі. Лідары шэрагу дзяржаў выказалі спачуванні і прапанавалі дапамогу Лівану.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».