4 жніўня на адзін з выбарчых участкаў Кастрычніцкага раёна сталіцы ў абедзенны час прыйшоў 43-гадовы мужчына. Ён пачаў стукаць у дзверы і ў выніку разбіў шкло. Відавочцы здарэння неадкладна звярнуліся ў праваахоўныя органы, гаворыцца ў Telegram-канале Следчага камітэта Беларусі.
Пры высвятленні прычын здарэння адзін з праваахоўнікаў атрымаў ад хулігана ўдар па галаве.
Па папярэдніх дадзеных, падазраваны знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Ад медыцынскага агляду мужчына адмовіўся.
У дачыненні да мінчаніна распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 339 (хуліганства), арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса.
Мужчына затрыманы, праводзяцца следчыя дзеянні.
У адрозненне ад «хімічных антыбіётыкаў», прыродныя лекі не толькі дапамагаюць перамагчы інфекцыю, але і ўмацоўваюць ахоўныя ўласцівасці арганізма.
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.
Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?
Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава