Вы тут

Выбух у порце Бейрута звязалі з расіянамі


Груз аміячнай салетры, які, як мяркуецца, стаў прычынай магутнага выбуху ў ліванскім Бейруце, быў канфіскаваны з судна Rhosus, які належаў выхадцу з Хабараўска Ігару Грэчушкіну, піша lenta.ru са спасылкай на тэлеканал LBCI.


Судна везла салетру з Батумі ў Мазамбік, але зрабіла незапланаваны прыпынак у Ліване з-за тэхнічных непаладак. Пасля праверкі ўлады порта забаранілі яму вяртацца ў мора. Паведамляецца, што Грэчушкін стаў банкрутам і фактычна кінуў экіпаж — маракам з Расіі і Украіны прыйшлося каля года знаходзіцца ў Бейруце.

Партал Maritime Traffic фіксуе апошняе месцазнаходжанне Rhosus як раз у порце Бейрута, непадалёк ад таго месца, дзе адбыўся выбух.

Па дадзеных канала «РЭН ТБ», Грэчушкін зараз пражывае на Кіпры. Канал таксама апублікаваў фатаграфію мужчыны, якая апынулася ў яго распараджэнні.

Магутны выбух адбыўся ў раёне порта ўвечары 4 жніўня. Паводле апошніх звестак, пацярпелі больш за 4 тысячы чалавек. Знойдзены целы больш чым сотні загінулых.

Прэв’ю: EPA-EFE/WAEL HAMZEH

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?