22 верасня, аўторак

Вы тут

Каля 90 студэнтаў і супрацоўнікаў удзельнічаюць у крэатыўным праекце «PROлето з БДУ»


Старт быў дадзены на гэтым тыдні. Званне найлепшага разыграюць у чатырох намінацыях: спорт, кулінарыя, б’юці і блогасфера. Напрыклад, кулінары рыхтуюць любую страву з амерыканскай кухні, выкарыстоўваючы мяса, бульбу, лісце салаты, зеляніну, таматы і цыбулю. З гэтага набору неабходна прэзентаваць таксама аўтарскі рэцэпт. Ацэньвае шэдэўры шэф-кухар і лепшы майстар барбекю ў Беларусі Павел Галянкоў. Дарэчы, у кулінарным паядынку выступаюць прарэктар па эканоміцы і матэрыяльна-тэхнічным развіцці Міхаіл Чарапеннікаў, а таксама дэкан ФМА Віктар Шадурскі.


Стварыць дзённы, вячэрні, вясельны або любы іншы макіяж прапанавана канкурсантам б’юці-сферы. Тут лепшых вызначыць каманда «Art of Beauty» на чале з топ-стылістам Беларусі і заснавальнікам студыі прыгажосці «Stilisto» Аляксандрам Кірынюком. Свае сілы ў гэтым кірунку разам са студэнтамі праверыць намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях фізічнага факультэта Людміла Ляшэнка.

Для спартсменаў першым заданнем стане шэраг практыкаванняў, падзеленых на мужчынскія, жаночыя і агульныя: адцісканні, планка, перакладзіна, падцягванні і іншыя.Экспертам выступіць член зборнай па спартыўнай аэробіцы, трэцякурсніца механіка-матэматычнага факультэта БДУ Аліна Яўсюк. Сярод канкурсантаў заяўлена загадчыца кафедры фізічнага выхавання і спорту Юлія Маслоўская.

Блогеры-пачаткоўцы запішуць на відэа самапрэзентацыю. Якасць і змест апавядання ацэняць спецыялісты Акадэміі блогераў.

Выкананыя заданні канкурсантаў будуць размешчаны ў асабістых акаўнтах сацыяльных сетак «УКантакце», Instagram або Twitter пад хэштэгамі # летоспрофкомомбгу і # proлето.

Па выніках першага тыдня вызначаць васьмёрку лепшых канкурсантаў па кожнай тэматыцы для праходжання ў наступны этап. Да 28 жніўня застанецца васьмёрка наймацнейшых, якая пазмагаецца ў фінале ў пачатку верасня.

Акрамя конкурснай часткі ўдзельнікаў чакаюць майстар-класы ад экспертаў у кожнай з прадстаўленых абласцей.

За развіццём праекта «PROлето з БДУ» можна сачыць у профілях «УКантакце» і Instagram.

Арганізатарам праекта выступае Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга Аляксандра Радзькова «Мой фiзмат»

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга Аляксандра Радзькова «Мой фiзмат»

Пра калег — настаўнiкаў, старэйшых таварышаў, паплечнiкаў распавядае доктар педагагiчных навук, прафесар матэматыкi, заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь.

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.