Вы тут

Больш за 25 тысяч юнакоў і дзяўчат выказалі сёлета жаданне працаваць у студэнцкіх атрадах


Больш за 25 тысяч юнакоў і дзяўчат выказалі сёлета жаданне працаваць у студэнцкіх атрадах падчас трэцяга працоўнага семестра. Пра гэта расказала камандзір Рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў Цэнтральнага камітэта БРСМ Надзея ШАХОЎСКАЯ.


— Традыцыйна ўдзельнікамі руху могуць стаць маладыя людзі ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года. Адзін з крытэрыяў залічэння ў студатрад — добрая паспяховасць без акадэмічных запазычанасцяў. Пандэмія сёлета ўнесла некаторыя карэктывы: расійскія атрады не змаглі прыехаць, аднак мы з імі пастаянна праводзім розныя анлайн-канферэнцыі. Студатрад — гэта не толькі працоўная брыгада, якая дае магчымасць зарабіць грошы, але яшчэ і шанц паспрабаваць сябе ў прафесіі, згуртавацца з калектывам, раскрыць свой творчы патэнцыял. Да таго ж такая дзейнасць не абыходзіцца без творчасці: у студатрадах арганізаваны вольны час і праводзяцца шматлікія конкурсы. У сярэднім баец можа зарабіць ад 300–400 да 1000 рублёў за працоўны семестр. Усё залежыць ад аб'ёму выкананай работы. Іншымі словамі, гэта школа жыцця для маладых людзей.

Надзея Шахоўская адзначыла, што ў краіне студатрадаўскі рух быў адроджаны пры падтрымцы кіраўніка дзяржавы. І сёння дзякуючы яму, а таксама органам улады, захоўваючы свае найлепшыя традыцыі, ён развіваецца і далей. «Сёлета падпісаны Указ № 58 «Аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Беларусі». Ён уступіць у сілу з наступнага года і здыме вельмі многія бар'еры пры фарміраванні студатрадаў, будзе спрыяць таму, каб у студатрадах усіх профіляў хлопцы і дзяўчаты маглі адпрацоўваць і вучэбную практыку», — кажа камандзір штаба студатрадаў.

У гэтым годзе міжнародны вытворчы праект «Атлант-2020» сабраў каля 800 студэнтаў з розных абласцей краіны, расказала яго камандзір Хрысціна ХУБУЛАВА.

— Хлопцы і дзяўчаты займаюцца зборкай халадзільнікаў, апрацоўкай металу і выконваюць іншыя работы. Дзякуючы спаборніцкаму духу яны імкнуцца хутка паляпшаць свае паказчыкі, праект дае стымул працаваць больш эфектыўна. Быў створаны электронны журнал уліку працы, у ім камандзіры і камісары запісваюць асабістыя каэфіцыенты інтэнсіўнасці работы кожнага байца, такім чынам вылічваецца агульны каэфіцыент атрада, па якім можна выбраць найлепшы. Таксама для нас важная не толькі работа, але і тое, што застаецца па-за ёй: розныя мерапрыемствы, конкурсы, гульні. На гэта звяртаем асаблівую ўвагу.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Прэв’ю: kosmoremont.ru

Загаловак у газеце: Студатрады як школа жыцця

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.