Вы тут

У НАН Беларусі прэзентуюць больш як 150 апошніх распрацовак і тэхналогій


7 жніўня ў НАН Беларусі (пр.Незалежнасці, 66) адбудзецца прэзентацыя выстаўкі «Беларусь Інтэлектуальная» і выставачнай Канцэпцыі «Беларусь Інтэлектуальная». Арганізатары мерапрыемства — НАН Беларусі і Беларуская гандлёва-прамысловая палата.


На выставе «Беларусь інтэлектуальная» будуць прадстаўлены больш як 150 апошніх распрацовак і тэхналогій беларускіх вучоных.

Экспазіцыя складаецца з трох кластараў, звязаных з найбольш актуальнымі прыярытэтамі развіцця навуковай сферы: «IТ-краіна. Навуковае забеспячэнне лічбавізацыі эканомікі», «Пераадоленне COVID-19» і «Тэхналогіі будучыні».

Так, Інстытут фізікі НАН Беларусі прадставіць лазерна-аптычны аналізатар дэфектаў «Прамень-54», прызначаны для кантролю за паверхняй паліраваных пласцін, якія выкарыстоўваюцца для стварэння мікраэлектроннай прадукцыі (чыпаў, датчыкаў, у тым ліку для касмічнай і ваеннай прамысловасці).

НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве прадэманструе электрамагнітныя і радыяцыйныя ахоўныя экраны на аснове кампазіцыйных матэрыялаў. Яны ўяўляюць цікавасць для мінімізацыі ўздзеяння іанізуючага выпраменьвання на паўправадніковую кампанентную базу, якая працуе ў экстрэмальных умовах зямной і калязямной прасторы.

У рамках экспазіцыі «Пераадоленне COVID-19» Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі прадставіць абсталяванне для кіслародна-геліевай сумесі ў комплекснай тэрапіі паталогій дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэм для клінічнага і амбулаторнага лячэння SARS CoV-2 і праграмна-апаратны комплекс GPS-Кардыё.

Інстытут механікі металапалімерных сістэм НАН Беларусі дэманструе фільтрацыйныя melt-blown- матэрыялы для абароны органаў дыхання і перспектыўны фільтрацыйны матэрыял для медыцынскіх масак і картрыджаў для рэспіратараў на аснове валакніста-порыстага фтарапласту «Грыфтэкс».

У экспазіцыі «Тэхналогіі будучыні» УП «Геаінфармацыйныя сістэмы» НАН Беларусі прадстаўляе шматузроўневую сістэму дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і расійска-беларускі касмічны апарат высокай дакладнасці.

У рамках выставы Беларуская гандлёва-прамысловая палата таксама прадставіць краінавую Канцэпцыю выставы дасягненняў беларускай навукі «Беларусь Інтэлектуальная».

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.