Вы тут

Тэлепраект «Беларуская кухня» раскажа пра рэцэпты прыгатавання традыцыйных страў


Кожную нядзелю «Беларусь 3» збiрае прыхiльнiкаў тэлепраекта «Беларуская кухня», прапаноўваючы iм чарговае кулiнарна-гiстарычнае падарожжа па нашай краiне. З выпуску ў выпуск тэлеаўдыторыя можа даведацца, як у глыбiнцы захоўваюцца рэцэпты прыгатавання традыцыйных страў i якiмi сакрэтамi валодаюць беларускiя гаспадынi.


Тут дзеляцца рэцэптамi, а таксама расказваюць пра звычаi i традыцыi нацыянальнай кулiнарыi гераiнi праграмы разам з этнографам Ларысай Мятлеўскай, а шэф-повар Вартан Санамянц i яго сувядучая Алена Спiрыдовiч у тэлевiзiйнай студыi гатуюць стравы з гiсторыяй на новы лад у сучасных умовах. Прэм'ера праекта адбылася ў студзенi 2012 года, але за восем сезонаў кулiнарнае шоу не страцiла сваiх гледачоў i працягвае заставацца папулярным ды запатрабаваным.

— Я займаюся любiмай справай i атрымлiваю ад работы ў «Беларускай кухнi» станоўчыя эмоцыi. Праграму рыхтуем загадзя, таму найбольш яркiя першыя ўражаннi, калi гутарыш з жанчынамi, якiя з'яўляюцца носьбiтамi традыцыйнай культуры. Бо прыгатаваная страва — гэта таксама матэрыяльная культура, як i фальклор, таму мне заўсёды цiкава.

Ужо з моманту першай сустрэчы, калi ты размаўляеш, назiраеш за дзеяннямi жанчыны, натхняешся на далейшую работу. А калi мы сустракаемся непасрэдна на здымках праграмы, то паводзiмся амаль як сваякi, — кажа вядучая праекта Ларыса Мятлеўская. — Этнаграфiя для мяне — гэта жыццё. Я разумею каштоўнасць часу, таму ўжо шмат гадоў спяшаюся, каб падзялiцца назапашаным досведам i трансляваць традыцыйную народную культуру... Наша праграма якраз закранае тую струнку ў душы беларусаў, якая нагадвае iм пра дзяцiнства, пра блiзкiх людзей i пра тую зямлю, дзе пачалася iх гiсторыя.

Вядучая таксама расказвае, што яе натхняюць менавiта беларускiя жанчыны. Хоць праграма i не адлюстроўвае ў поўнай меры ўвесь побыт гаспадынь, але iх працавiтасць i ўвiшнасць прыемна здзiўляюць i даюць магчымасць спасцiгаць новае. Беларуская кухня — сезонная, i на першы погляд, нярэдка здаецца простай, але падкупляе сваёй разнастайнасцю. Тым больш што яна мае шмат разнавiднасцяў — вясковая, шляхецкая, мяшчанская i г. д. А за кожным рэцэптам заўсёды стаiць цiкавая гiсторыя. Сакрэты, якiмi дзеляцца гераiнi падчас здымак, вядучыя берагуць для тэлеаўдыторыi. Напрыклад, Ларыса Мятлеўская расказала, што ўзяла сабе на ўзбраенне адзiн такi ад сувядучай Алены Спiрыдовiч, якая неяк згадала, што яе бабуля клала ў боршч лыжку слiвавага варэння: «I я з той пары так раблю заўсёды. Нават варэнне са слiў наўмысна вару для баршчу». Таксама вядучая мяркуе, што водгукi ад гледачоў розных узростаў, у тым лiку ад дзяцей — гэта добрая прыкмета часу, якая сведчыць пра тое, як тэлебачанне i ў прыватнасцi «Беларуская кухня» абуджаюць цікавасць да прафесii кухара, да нацыянальных смакаў. Згаджаецца з гэтым i шэф-повар праекта Вартан Санамянц.

— У нас штогод праходзiлi ў жнiўнi днi культуры тых нацыянальнасцяў, народы якiх жывуць у Беларусi. Я тут жыву ўжо 36 гадоў i ладзiў майстар-класы па армянскай кухнi. I да нас падыходзiлi людзi, каб падзякаваць за праект «Беларуская кухня» i адаптаваныя намi рэцэпты на праграме — гэта карысна i цiкава для iх. I ў такiя моманты разумееш, што працуеш не дарэмна.

Глядзiце кулiнарна-гiстарычнае шоу «Беларуская кухня» па нядзелях на «Беларусь 3».

Блiц-апытанне для Вартана Санамянца:

— Згадайце, якую страву вы навучылiся гатаваць першай?

— Шашлык. Я дапамагаў яго гатаваць свайму бацьку.

— Якiя стравы прысутнiчаюць на кожным вашым сямейным свяце?

— Заўсёды гатуем салодкi плоў са скарынкай (якая робiцца з мукi i масла), куды дадаюцца сухафрукты i шафран.

— Што павiнен умець згатаваць кожны, незалежна мужчына цi жанчына?

— На маю думку, кожны павiнен умець спячы хлеб, заквасiць капусту i засалiць сала.
А бульбу мы заўсёды знойдзем.

— Падзяляеце думку, што мы складаемся з таго, што ядзiм?

— Цалкам згодны, бо ежа, як фiзiчная, так i духоўная — гэта тое, што ў роўнай ступенi сiлкуе i фармiруе нас. Праблема многiх у тым, што яны не ўмеюць сябе абмяжоўваць, а варта быць пiльнымi. Бо не ўсе прадукты спалучаюцца памiж сабой i ў вынiку дрэнна засвойваюцца арганiзмам. Таму прыслухоўвайцеся да сябе i з часам зразумееце, што вам на карысць.

— Цi часта стравы з «Беларускай кухнi» вам хочацца прыгатаваць дома?

— Я больш скажу, ёсць стравы, якiя я спачатку гатую дома, а потым паўтараю на студыйнай кухнi. У маёй сям'i любяць беларускую кухню, бо яна толькi здаецца простай, а па сутнасцi вельмi збалансаваная, i спалучэнне прадуктаў уражвае сваёй гармонiяй. Мы гатуем стравы з капусты, сыр плаўлены з кменам, а таксама розныя запяканкi. Мачанку мы з жонкай таксама гатуем з задавальненнем.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Палiтра родных смакаў i традыцый

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.