Вы тут

На сесii Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў абмяркоўвалi тэму гандлю


На сесii Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў абмяркоўвалi тэму гандлю. Для Вiцебшчыны яна актуальная яшчэ i таму, што ў рэгiёне налiчваецца каля 5,7 тысячы населеных пунктаў.


Зразумела, што гэтая галiна — адна з найважнейшых у эканомiцы. Акрамя забеспячэння таварамi i паслугамi грамадзян, гандаль — яшчэ i збыт айчыннай прадукцыi, «вектар канкурэнтаздольнасцi», занятасць насельнiцтва, падаткi.

Кiраўнiк аблсавета Уладзiмiр Цярэнцьеў расказаў, што падчас камандзiровак цiкавiцца ў мясцовых жыхароў iх задаволенасцю ўзроўнем гандлёвага i бытавога абслугоўвання. Ён даручыў старшыням гарадскiх, а асаблiва раённых i сельскiх Саветаў спрыяць таму, каб не ўзнiкала дэфiцыту.

Уладзiмiр Цярэнцьеў лiчыць: важна, каб цэны на тавары не бiлi па кiшэнi спажыўцоў. Трэба кантраляваць, каб не рэалiзоўвалiся тавары, тэрмiн ужывання якiх скончыўся. Здавалася б, як жа iнакш? Але прыкладаў такiх не адзiнкi. Пацвярджэнне — манiторынгi Камiтэта дзяржкантролю i iншых правяраючых.

Неабходна яшчэ раз упэўнiцца ў тым, цi ўсё магчымае зроблена дзеля забеспячэння надзейнай работы так званых крам на колах. Нават калi ў вёсцы жыве ўсяго некалькi грамадзян, iх трэба забяспечваць па графiку ўсiм неабходным.

Адсутнасць скаргаў у гэтым пытаннi i наогул ва ўсiм, што датычыцца гандлю, павiнна быць пацвярджэннем правiльнага падыходу. Пры гэтым не трэба забываць, што пры сацыяльнай нагрузцы неабходная фiнансавая стабiльнасць у дзейнасцi гандлёвых прадпрыемстваў.

Дэпутат аблсавета, член Савета Рэспублiкi, начальнiк галоўнага ўпраўлення гандлю i паслуг Вiцебскага аблвыканкама Iрына Ляўковiч канстатавала, што за апошнiя дзесяць гадоў колькасць гандлёвых аб'ектаў павялiчылася ў 1,5 раза, у развiццё галiны iнвеставана каля 700 мiльёнаў рублёў.

У цяперашнi час абслугоўванне насельнiцтва ажыццяўляюць больш за 13,5 тысячы гандлёвых аб'ектаў розных фарматаў, 76 гандлёвых цэнтраў, 55 рынкаў i 1735 пунктаў грамадскага харчавання.

Дынамiчна развiваецца iнтэрнэт-гандаль: зарэгiстравана 848 вiртуальных крам. Дарэчы, iх колькасць за апошнiя пяць гадоў узрасла больш чым у два разы.

Пераўтварэннi ў гандлi дазволiлi ўдвая павялiчыць рознiчны тавараабарот за апошнiя дзесяць гадоў.

Каб гандаль, грамадскае харчаванне i бытавое абслугоўванне развiвалiся ў глыбiнцы, быў прыняты Указ Прэзiдэнта № 345. Iм прадугледжаны беспрэцэдэнтныя падатковыя льготы i прэферэнцыi — напрыклад, у пытаннях набыцця маёмасцi, выплаты падаткаў, адмены антыманапольнага абмежавання на пашырэнне гандлёвых плошчаў. Ёсць i iншыя «бонусы» на вёсцы. Адна з задач дэпутатаў — больш актыўна садзейнiчаць прыцягненню суб'ектаў прадпрымальнiцтва. Добра, што ўсё больш прыкладаў таго, як прадпрымальнiкi, буйныя гандлёвыя сеткi карыстаюцца магчымасцю зарабiць у правiнцыi.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.