22 верасня, аўторак

Вы тут

Косаўскi палац з вежамi больш за дзесяць гадоў адбудоўваецца з руiн


На Косаўскi палац варта адразу паглядзець здаля. У сонечны дзень ён нагадвае замак са старой казкi цi з каляровага фiльма пра даўнiну. Асаблiва калi за дрэвамi не вiдаць сучасных iншамарак — тады здаецца, што вось-вось пад'едзе карэта, i з коннага экiпажа ступiць вытанчаная панначка, абавязкова ў суправаджэннi галантнага кавалера. А як жа iнакш — палац нездарма называюць апошняй данiнай рамантызму ў нашым краi. З руiн былы палац Пуслоўскiх узнiмаецца паступова i настойлiва цягам дзесяцiгоддзя.


Рэзiдэнцыя Пуслоўскiх

Варта згадаць, што род Пуслоўскiх здаўна валодаў косаўскiмi землямi. Войцех Пуслоўкi, маршалак слонiмскi, быў славутым гаспадаром. Ён будаваў храмы, узводзiў прадпрыемствы. У Косаве пры iм, напрыклад, працавала дывановая фабрыка, прадукцыя якой карысталася попытам у значнай частцы Еўропы i нават за яе межамi. Потым землi перайшлi ў спадчыну да Вандалiна, малодшага з пяцi сыноў Войцеха. У краi ён стаў вядомы як буйны прамысловец ды вялiкi аматар мастацтваў. Апошняе, вiдаць, i паўплывала на лёсаноснае рашэнне.

Яшчэ ў 1838 годзе 24-гадовы Вандалiн заснаваў косаўскi палацавы ансамбль на ўзвышшы i раўнiннай тэрыторыi каля фальварка Мерачоўшчына плошчай каля 40 гектараў. Ансамбль нечым нагадваў сядзiбы эпохi барока. Напрыклад, заязджаць у палац трэба было праз лiпавую алею, уязную браму i парадны партэр. Завяршаў кампазiцыю вадаём з востравам. Цiкава, што ўезд у памесце быў зроблены з боку ружанскага тракту i абазначаўся брамай, якая называлася галоўнай. У гэтых мясцiнах жыла легенда, што некалi тут праклалi падземны пераход, якi злучаў Ружанскi i Косаўскi палацы. Пра гэта нярэдка згадваюць экскурсаводы i тут, i ў Ружанах. Справа ў тым, што сiстэма падвалаў i скляпоў, асаблiва ў Ружанскiм палацы, вылучалася надзвычайнай складанасцю. Апошняе, хутчэй за ўсё, i спарадзiла легенды. Хоць, хто ведае дакладна? Легенды ж заўжды падагравалi цiкавасць.

Таямнiчы i велiчны

А пра незвычайныя бэзавыя кампазiцыi Косаўскага палаца да гэтай пары ўспамiнаюць тутэйшыя старажылы. Калi зацвiтаў бэз, скампанаваны па колерах, то воку адкрывалася незвычайная па прыгажосцi карцiна. Кусты цвiлi яшчэ некалькi гадоў пасля пажару 1944 года, пакуль канчаткова не вырадзiлiся i не загiнулi пад наступленнем лесу.

Косаўская рэзiдэнцыя, пабудаваная ў стылi англiйскай неаготыкi, нагадвала рамантычны таямнiчы замак. I рамантызм, i велiчнасць, i таямнiчасць стваралi найперш вежы, крыху падобныя на старажытныя замкавыя. Кожная з дванаццацi вежаў сiмвалiзавала месяц года. Яны сталi галоўным архiтэктурным элементам палаца, яго «каньком». Вежы маюць зубчастае завяршэнне, што ўзмацняе адчуванне старадаўнасцi i нейкай непрыступнасцi. Гэтаму паспрыялi таксама аконныя i дзвярныя праёмы стральчатых абрысаў, падобныя да байнiц. Аграмадныя гатычныя праёмы ў сценах галерэй наводзяць на думку пра асаблiвую загадкавасць i велiч пабудовы.

Засталося нямала дакументальных сведчанняў, якiя шыкоўныя i незвычайныя балi i прыёмы праходзiлi ў Косаве. Упрыгажэннем адной залы служыў вялiкi акварыум з рыбкамi, а ў зiмовым садзе на прывязi сядзеў сапраўдны леў. Славутая бiблiятэка Пуслоўскiх саступала хiба толькi суседняй сапегаўскай у Ружанах. Некалькi тысяч тамоў i рукапiсаў налiчвала кнiгасховiшча палаца. Кожная зала мела свой асаблiвы iнтэр'ер, свой колер, за якi i атрымала назву. Былi тут Белая, Чорная, Ружовая, Сярэбраная залы.

Вынiкi рабавання i пажару

Пасля таго як на пачатку нулявых адрадзiлi сядзiбу Тадэвуша Касцюшкi i сюды сталi прыязджаць шматлiкiя госцi, усе раптам заўважылi сцены палаца наводдаль за дрэвамi. З-за высачэзных дрэў з пагорка тыя сцены выглядалi i велiчна, i рамантычна-загадкава, i гэтай далёкай прыгажосцю мiжволi засланялi ўсё навокал. Палац нiбы прасiў, заклiнаў быць адноўленым…

За сваю гiсторыю ён перажыў нямала. У канцы ХIХ стагоддзя iмклiва пераходзiў ад аднаго гаспадара да другога, пакуль не быў адпiсаны ў дзяржаўную казну. У час Першай сусветнай вайны палац разрабавалi, каштоўнасцi вывезлi за мяжу. За Польшчай тут была сельскагаспадарчая школа, дзе навучалi пчалярству. З пачаткам Вялiкай Айчыннай у палацы размясцiлася нямецкая камендатура, што i адыграла ракавую ролю: падчас аперацыi «Баграцiён» партызаны спалiлi палац. Пажар бушаваў больш за тыдзень, яго нiхто не тушыў. У 2008 годзе, калi аднаўленчыя работы толькi пачыналiся, будаўнiкi так i называлi аб'ект — «руiны Косаўскага палаца». Ад былой велiчы замка, дзе ў свой час налiчвалася 88 пакояў, засталiся горы цэглы ды знявечаны фасад. I — успамiны пра Ружовую залу, у якой музiцыравалi, Чорную, дзе iгралi ў карты, Бальную, дзе адбываліся прыёмы i танцавалi...

Культурны комплекс

У 2006 годзе было прынята рашэнне аблвыканкама аб рэстаўрацыi. Праз два гады на пляцоўку прыйшлi будаўнiкi. I вось на працягу 12 гадоў палац у стылi англiйскай неаготыкi паступова набывае свой ранейшы выгляд. Летась там адкрылi гасцiнiцу i кавярню, якiя карысталiся попытам аж да пачатку пандэмii. Цяпер вядзецца адбудоўванне на цэнтральным блоку. Тут задуманы шматфункцыянальны культурны комплекс з выставачнымi заламi, невялiкай музейнай экспазiцыяй, прасторай для канферэнцый i Бальнай залай.

У Белай зале, яна ж Бальная, па рэдкiх фотаздымках, што захавалiся, адновяць сем фрэсак. Уся ўвага цяпер — унутраным iнтэр'ерам. Мастакi пакрываюць пазалотай з тонкай фольгi сцены i столi. Аздабленне патрабуе ад майстроў асаблiвай тонкасцi i ўмення — неабходна захаваць стыль эпохi. Праект створаны ААТ «Брэстрэстаўрацыя».
Гэтая ж арганiзацыя вядзе работы па праекце афармлення парку. Умова — максiмальна адпавядаюць гiстарычнаму прататыпу. Пуслоўскiя мелi больш чым сотню вiдаў раслiн, прывезеных з усяго свету, у тым лiку экзатычных. Парк хутка ўпрыгожаць лiстоўнiцы, iншыя хваёвыя дрэвы, якiя ў свой час раслi ў ваколiцах.

Агульны кошт рэстаўрацыi наблiжаецца да 27 мiльёнаў рублёў. Сёлета плануецца асвоiць 6,7 мiльёна з абласнога i рэспублiканскага бюджэтаў. Галоўны спецыялiст упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём БРУХАН паведамiў, што першую чаргу палаца плануецца здаць у канцы гэтага года. Для турыстаў помнiк адкрыты з кастрычнiка 2017 года, калi стала дзейнiчаць музейная экспазiцыя з пяцi залаў. Ну а летась, як ужо гаварылася, прынялi наведвальнiкаў кавярня i гасцiнiца.

Святлана ЯСКЕВIЧ

Загаловак у газеце: Апошнi «герой» рамантызму

Выбар рэдакцыі

Культура

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга Аляксандра Радзькова «Мой фiзмат»

У выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла кнiга Аляксандра Радзькова «Мой фiзмат»

Пра калег — настаўнiкаў, старэйшых таварышаў, паплечнiкаў распавядае доктар педагагiчных навук, прафесар матэматыкi, заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь.

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.