Вы тут

На выхадных прыпячэ да 30 градусаў!


Гэты тыдзень выдаўся на фоне сваiх папярэднiкаў даволi цёплы. Апошнiмi днямi паветра па ўсёй тэрыторыi Беларусi прагравалася ўдзень да 23—29 градусаў, а на поўднi тэмпература i ўвогуле дасягала адзнак у плюс 30–32. А вось ападкаў было няшмат — яны рэгiстравалiся толькi ў асобных раёнах. Такое па-сапраўднаму летняе надвор'е нам падарыў антыцыклон з цэнтрам над краiнамi Балтыi. Яго ўплыў захаваецца i на гэтыя выхадныя. Падрабязней пра сiнаптычную абстаноўку расказалi ў Рэспублiканскiм цэнтры па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


Такiм чынам, сёння па-ранейшаму чакаецца сонечна i пераважна без ападкаў. I нават крыху спякотна — да 25—30 градусаў. Праўда, у ноч на суботу ўжо будуць выразна адчувацца жнiвеньскiя ноткi. Там сiноптыкi прагназуюць слабы туман i прахалоду — усяго 9—15 цяпла. Аднак удзень слупкi тэрмометраў зноў вернуцца да звыклых 23—29 градусаў са знакам «плюс». Невялiкiя дажджы пройдуць толькi ў асобных раёнах на паўночным усходзе краiны. Нядзеля на гэтым фоне чымсьцi не выдзелiцца — усё тыя ж 24—29 цяпла з кароткачасовымi дажджамi ў асобных раёнах, аднак сутачны перапад тэмператур зменшыцца. У ноч на нядзелю будзе ўжо ад 12 да 17 градусаў. Не абыдзецца i без слабога туману.

Па папярэднiх прагнозах, у пачатку наступнага тыдня крыху пахаладае. Уначы слупкi тэрмометраў не апусцяцца нiжэй за 10—17 цяпла, а ўдзень яны пакажуць ад 21 да 29 градусаў. Кароткачасовыя дажджы магчымыя ў асобных раёнах.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».